Як запампаваць фільм?
Заяўкі на фэст мы прымаем онлайн!
На этапе конкурснага адбору аўтары павінны падаць:
- запоўненую заяўку на ўдзел у фармаце .pdf,
- фільм памерам да 4 Гб у фарматах .avi, .mp2, .mp4,
- файл у фармаце MS Word з тытрамі на мове арыгіналу (у выпадку беларускай, расейскай і літоўскай мовы) або па-ангельску (неабходныя для перакладу тытраў на беларускую / літоўскую мовы).
Усе файлы неабходна заархіваваць у адзін файл фармату .zip або .rar. Архіў назваць паводле прынцыпу: краіна_імя_прозвішча лацінкай (напрыклад, BY_Aliaksandr_Aliaksandrau, LT_Jonas_Petraitis).
Архіў загружаецца на канал wetransfer фестываля.
Каб загрузіць архіў з неабходнымі матэрыяламі, перайдзіце па спасылцы http://tokino.wetransfer.com і трымайцеся онлайнавых інструкцый. Не забудзьцеся ўпісаць свой адрас эл.пошты у радок адпраўшчыка, каб пераканацца, што мы атрымалі файл.
Памер архіва не можа перавышаць 5 Гб.
Аргкамітэт павінен атрымаць архіў з усімі неабходнымі матэрыяламі, запампаваны на канал tokino.wetransfer.com, не пазней як 1 траўня 2013 г.
Поделитесь с Вашими друзьями: |