Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Нарадзіўся ў
г. Вялікая Бераставіца ў 1976 г. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. У 2002 г. абараніў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдацкую дысертацыю на тэму ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай вайне. З 2003 г. займаецца арганізацыяй навуковай дзейнасці і выкладаннем ў БІП – Інстытуце Правазнаўства.
Даследуе пытанні ваеннай і палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст. Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі “Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг.” (2007).