У адпаведнасці з планам работы ПНДЛМ, Аддзела міжнародных сувязей, а таксама па узгадненню з Канцэртным аддзелам, у супрацоўніцтве з Секцыяй касцёльнай музыкі Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 6 ліпеня па 10 ліпеня 2009 года плануецца правесці VІІI Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўніка творчай майстэрні і для ўдзелу у канцэртах запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г.Грац/Аўстрыя – прафесар доктар Ёган Трумэр (Johann Trummer).
У адзначаны перыяд будуць адбывацца: канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў.
8 ліпеня – Ёган Трумэр (арган) у Архікатэдральным касцёле, пл. Свабоды, 9; майстар-класы па адзначаных накірунках, з мэтай падрыхтоўкі заключнага канцэрта Тыдня 10.07.2008. Пачатак канцэртаў а 19.30.
Акрамя таго, плануецца цыкл лекцый і індывідуальных заняткаў па наступных дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ:
Лекцыі:
-
тэорыя і практыка касцёльнага спеву, музычная літургіка (Ё. Трумэр)
-
уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ул. Неўдах)
Практычныя заняткі:
-
арган, літургічная ігра і імправізацыя (Ул. Неўдах)
-
арган, літаратура (Ё. Трумэр)
-
пастаноўка голасу (Т. Рэмез)
-
хор; харавое дырыжыраванне (С. Шэйпа)
Панядзелак 6 ліпеня
11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў Архікатэдральны касцёл, пл. Свабоды, 9
12.00. — урачыстае адкрыццё VІІІ Тыдня касцёльнай музыкі
Поделитесь с Вашими друзьями: |