|
|
|
|
|
|
|
| -
Республика Беларусь, 220037, г. Минск
|
|
ул. Долгобродская 6/1
|
|
тел. +375 17 299-58-23
|
|
факс: +375 17 245-39-01
|
|
www.hottaby4.by, e-mail: hottaby4.tur@gmail.com
|
|
|
«За смугою часу»
Мiнск – Валожын – Гальшаны – Баруны – Залессе – Мiнск
18, 25 красавiка, 1 мая 2015
Дадзеная экскурсія прысвечана месцам і людзям, якія ў свой час праславілі нашую зямлю, але сёння іх веліч і слава схавана за смугою часу…
Экскурсiя праводзiцца на беларускай мове.
Праграмма экскурсii:
8.45-9.00
|
Збор групы. Выезд з Мінска.
|
9.00-10.20
|
Пераезд Мiнск – Валожын (81 км).
|
10.20-11.10
|
Валожын – былое ўладанне магнатаў Тышкевічаў, дзе захаваўся іх палац, месца нараджэння першага з выхадцаў з Беларусі які ў 1861 годзе ўдзельнічаў раскопках старажытнаегіпецкіх грабніц, ён жа адзін з самых вядомых калекцыянераў антычных рэчаў у Еўропе 19 ст. Палац пабудаваны ў стыле класіцызму на месцы сярэднявечнага замчышча. Праз стагоддзе тут з’явіўса касцёл святога Іосіфа, пад якім знаходзіцца сямейная пахавальня Тышкевічаў.
|
11.10-11.50
|
Пераезд Валожын - Гальшаны (42 км).
|
11.50-12.50
|
Гальшаны. Населены пункт, які ў мінулым стагоддзі праславіўся як месца з паранармальнымі з’явамі, цяпер – месца сенсацыйных археалагічных адкрыццяў (агляд руінаў Гальшанскага замка і касцёла пры былым Францішканскім ордэне).
|
12.50-13.30
|
Абед або вольны час.
|
13.30-13.50
|
Пераезд Гальшаны – Баруны (12 км).
|
13.50-14.50
|
Баруны – былое мястэчка, вядомае на ўсё Вялікае Княства цудадзейным абразом Божай Маці. Гэты абразок цудам захаваўся і знаходзіцца ў мурах Барунскай святыні – касцёле св. Пятра і Паўла – збудаванай у 18 ст. як царква пры базыліянскім манастыры.
|
14.50-15.30
|
Пераезд Баруны – Залессе (40 км).
|
15.30-17.20
|
Залессе – сядзіба знакамітага дыпламата, сенатара, патрыёта і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, з дня нараджэння якога селета спаўняецца 250 год. Вас чакае тэатралiзаваная экскурсiя па музею атрэстаўраванай сядзiбы з удзелам самога Мiхала Клеафаса, яго жонкi, сына i iншых герояў, а таксама прагляд дакументальнага фільма рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнка «Міхал КлеафасАгінскі. Рана ў сэрцы».
|
17.20-19.00
|
Пераезд Залессе – Мiнск (105 км).
|
Кошт са знiжкай*: 230.000 руб (5 i больш чалавек),
240.000 руб (3-4 чал.),
250.000 руб (1-2 чал).
У кошт уваходзіць:
-
паслугі атэставанага экскурсавода,
-
транспартныя паслугі,
-
тэатралiзаваная аглядная экскурсія па палацу М.К.Агінскага ў Залессі з праглядам фiльма,
-
выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі.
Дадаткова аплочваецца:
-
уваходныя квіткі ў палац М.К.Агінскага (15.000 руб -дарослыя, 10.000 руб – вучнi),
-
абед (80.000-90.000 руб).
Поделитесь с Вашими друзьями: |