Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Жук



Дата канвертавання21.06.2016
Памер307.97 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі



ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра
адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________А.І. Жук

_______________ 2008

Рэгістрацыйны № ТД ______ / тып.



Сучасная беларуская мова


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-47 01 01 Выдавецкая справа


УЗГОДНЕНА

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі


________________І.М. Жарскі

_____________2008 г.



УЗГОДНЕНА


Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________Ю.І. Міксюк

_____________ 2008 г.





Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі

«Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»


________________ І.В. Казакова _____________ 2008 г.

Эксперт-нормакантралёр


______________________

_____________ 2008 г.



Мінск 2008



СКЛАДАЛЬНІКІ:

Вольга Аляксандраўна Кузьміч, загадчык кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, заслужаны работнік адукацыі Беларускай ССР, выдатнік адукацыі, настаўнік-метадыст;

Рэгіна Вячаславаўна Міксюк, старшы выкладчык кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”;

І.М. Саматыя, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат педагагічных навук


Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

Кафедрай беларускай мовы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 1 ад 18.09.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 1 ад 24.09.2008 г.);
Навукова-метадычным саветам па паліграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі (пратакол № 8 ад 30.09.2008 г.)
Адказны за выпуск В.А. Кузьміч
Змест


Тлумачальная запіска ……………………………………………..

4

Прыкладны тэматычны план ……………......………………........

Змест дысцыпліны ……………………………………. ………….



7

7


Тэматыка практычных заняткаў .....................................................

17

Спіс рэкамендаванай літаратуры ……………………………......

21

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Сучасная беларуская мова”


Выкарыстанне беларускай мовы як дзяржаўнай і афіцыйнай мовы Рэспублікі Беларусь ставіць высокія патрабаванні да маўленчай культуры будучых спецыялістаў выдавецкай справы, якія ў сваёй прафесійнай дзейнасці павінны забяспечваць і падтрымліваць статус роднай мовы. Вывучэнне курса сучаснай беларускай мовы па спецыяльнасці “Выдавецкая справа” з’яўляецца неад’емным элементам фарміравання прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў і асновай для набыцця маўленчага вопыту ў розных сферах зносін.

Сучасная тэорыя і методыка навучання мове арыентуе на ўсвядомленае асэнсаванне моўных адзінак, авалоданне моўнымі нормамі, засваенне законаў і правіл уключэння разнастайных канструкцый у шырокі кантэкст звязнай мовы. Таму асаблівае значэнне пры навучанні дысцыпліне набывае авалоданне сістэмнымі ведамі па беларускай мове, вывучэнне асаблівасцяў узаемадзеяння моўных сродкаў усіх узроўняў, спецыфікі іх рэалізацыі ў вуснай і пісьмовай формах маўлення.

Важную ролю ў станаўленні прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў адыгрывае развіццё маўленчых і інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў інтэрпрэтацыі камунікатыўнага плана тэкстаў розных стыляў, тыпаў, жанраў, што павінна садзейнічаць павышэнню агульнага моўнага, маўленчага і прафесійнага развіцця спецыялістаў і ўдасканаленню іх маўленчага вопыту ў розных сферах зносін.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння курса “Сучасная беларуская мова” з’яўляецца развіццё мовы студэнтаў, авалоданне маўленнем ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: навучальнай, пазнавальнай, культурнай, бытавой і інш. Змест курса «Сучасная беларуская мова» прадугледжвае вырашэнне наступных задач:


  • асэнсаванне студэнтамі ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • разуменне сутнасці матэрыялістычнага вучэння аб паходжанні мовы, яе развіцці, прызначэнні і ролі ў жыцці чалавека;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па лінгвістычнай тэорыі і выпрацоўка на яе аснове аналітычных і канструктыўных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных моўных адзінак;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі, стварэння тэкстаў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанравай і стылістычнай накіраванасці;

  • стымуляванне актыўнай камунікатыўнай дзейнасці студэнтаў як умовы паспяховай ідэнтыфікацыі, акультурацыі і самарэалізацыі індывіда ў грамадстве;

  • выхаванне сродкамі мовы каштоўнасных арыентацый, нормаў і правіл фарміравання паводзін на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, ідэй гуманізму, дабра і справядлівасці.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. У п. 7.5.4. “Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін” дадзенага стандарту адзначаны асноўныя патрабаванні да кампетэнцый па дысцыпліне, якімі павінен валодаць выпускнік ВНУ:



ведаць:

  • ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

  • месца беларускай мовы сярод іншых моў свету;

  • асноўныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы;

  • сістэму лексічных, граматычных, стылістычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці;

  • асноўныя лексікаграфічныя крыніцы па спецыяльнасці;

  • асноўныя этапы станаўлення беларускай лінгвістыкі.

умець:

  • прымяняць асноўныя арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя і пунктуацыйныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, спосабы і сродкі выражэння граматычных катэгорый і значэнняў;

  • аналізаваць і характарызаваць гістарычнае міжмоўнае ўзаемадзеянне ў прычынна-выніковым аспекце;

  • аналізаваць і характарызаваць тэксты розных стыляў, жанраў, тыпаў з пункту гледжання іх зместу, структуры і мэтанакіраванасці.

Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоўна сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацыянальныя каштоўнасці і гуманістычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе.
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” вызначана на аснове модульнага падыходу:



  • нулявы модуль (М-0), ці ўводзіны, дзе вызначаны мэты і задачы вывучэння курса, паказана месца і роля беларускай мовы ў працэсе нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі і сацыялізацыі асобы;

  • навучальныя модулі (М-1 – М-11), пералік якіх пададзены ў тэматычным плане курса. У адпаведнасці са зместам кожнага модуля праз абагуленыя веды, уменні і навыкі вызначаны патрабаванні да кампетэнтнасці;

  • модуль кантролю (М-К), у якім забяспечаны выніковы кантроль засвоенасці ведаў і сфарміраванасці ўменняў і навыкаў.

Кожны модуль прадугледжвае патрабаванні да кампетэнтнасці, якія вызначаюць сутнасць моўнай і маўленчай падрыхтоўкі спецыяліста. У адпаведнасці са зместам кожнага модуля і вызначанымі кампетэнцыямі распрацаваны тэставыя заданні (электронны варыянт) і кантрольныя работы.

Тыпавы вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 240 гадзін, з іх 136 гадзін аўдыторных, у тым ліку 50 гадзін лекцый і 86 гадзін практычных заняткаў.



Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова”, з’яўляюцца:



  • праблемна-модульнае навучанне;

  • тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

  • праектныя тэхналогіі;

  • актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо;

  • камп’ютэрныя тэхналогіі.

Пры чытанні і перакладзе тэкстаў разнастайных стылістычных жанраў, іх трансфармацыі ў адпаведнасці з камунікатыўнымі мэтамі, падрыхтоўцы і правядзенні публічных выступленняў па адпаведнай тэматыцы выхаваўчага характару, выкананні іншых відаў работ студэнты павінны набыць неабходныя сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі.
Дыягностыка кампетенцыі студэнтаў

Для дыягностыкі сфарміраванасці вызначаных кампетэнцый рэкамендуецца выкарыстоўваць кантрольныя работы з заданнямі рознага ўзроўню, комплексныя тэсты і іншыя віды кантролю.



ПРЫКЛАДНЫ Тэматычны план


модуля


Назва модуля

Аўдыторныя

гадзіны








Лекцыі

Практычныя заняткі

М-0

Уводзіны ў курс “Сучасная беларуская мова”

2

2

М-1

Фанетыка

4

4

М-2

Арфаэпія

2

4

М-3

Графіка

2

2

М-4

Арфаграфія

4

16

М-5

Лексікалогія

6

8

М-6

Фразеалогія

2

4

М-7

Лексікаграфія

2

2

М-8


Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

2

4

М-9

Марфалогія

12

20

М-10

Сінтаксіс

10

18

М-11

Пунктуацыя

2

2

М-К

Модуль кантролю










УСЯГО

50

86



ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
М-0. Уводзіны ў курс “Сучасная беларуская мова”

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа, яе месца сярод іншых моў свету. Формы беларускай нацыянальнай мовы: літаратурная і дыялектная.

Сучасная беларуская літаратурная мова і яе разнавіднасці: вусная і пісьмовая.

Нормы літаратурнай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя.

Мова і маўленне. Формы маўлення: маналог, дыялог, тэкст.

Умовы і этапы развіцця беларускай мовы. Роля сучаснай беларускай літаратурнай мовы па забеспячэнні ўсіх сфер грамадскага жыцця беларускага народа.

Вядомыя беларускія мовазнаўцы, іх навуковая спадчына. Уклад беларускіх пісьменнікаў і вучоных у развіццё беларускай мовы на сучасным этапе.
Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • усведамляць мову як асноўны сродак сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • ведаць месца беларускай мовы сярод іншых моў свету; выяўляць асноўныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы, тэндэнцыі, заканамернасці і перспектывы яе развіцця на сучасным этапе.


М-1. Фанетыка

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Фанетыка як навука аб гукавым ладзе мовы. Прадмет і задачы фанетыкі. Фанетычная транскрыпцыя. Гукі беларускай мовы і іх узаемадзеянне ў моўнай плыні.

Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Чаргаванне галосных гукаў. Прыстаўныя галосныя гукі. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Гук [ў]. Змены зычных. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных. Падаўжэнне і падваенне зычных. Дзеканне і цеканне. Чаргаванне зычных гукаў. Прыстаўныя зычныя гукі.

Склад. Складападзел. Прасадычныя сродкі мовы (націск, інтанацыя) і іх роля ў арганізацыі моўнай плыні.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • усведамляць функцыю гукаў у мове і іх фанетычныя асаблівасці;

  • разумець класіфікацыю гукаў мовы паводле артыкуляцыйных, акустычных і функцыянальных прымет;

  • выпрацоўваць навыкі выразнага чытання і вуснага маўлення;

  • разумець асаблівасці функцыянавання прасадычных сродкаў у беларускай мове.


М-2. Арфаэпія

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Арфаэпія і яе задачы. З гісторыі беларускай арфаэпіі. Асноўныя нормы сучаснага беларускага літаратурнага вымаўлення.

Вымаўленне галосных гукаў. Вымаўленне зычных гукаў і іх спалучэнняў. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • ведаць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанетычных пазіцыях або іх спалучэнняў з іншымі гукамі, а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых граматычных формах, групах слоў або ў асобных словах;

  • ведаць нормы літаратурнага вымаўлення і валодаць імі;

  • валодаць узорным літаратурным вымаўленнем.

М-3. Графіка

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Графіка, яе змест і задачы. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. Віды пісьма. Гук і літара, іх суадносіны. Графіка і алфавіт. Беларускі алфавіт. Іншыя графічныя сродкі беларускага пісьма: апостраф, злучок, абзац, знак націску, параграфа, знакі прыпынку і інш. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай графікі: гукавы і складовы.

Паходжанне і развіццё беларускай графікі. Кірыліца – аснова беларускай графікі. Іншыя графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • усведамляць графіку як сістэму пісьмовых сродкаў мовы для абазначэння яе гукавой матэрыі;

  • суадносіць гукавую і графічную сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • ведаць паходжанне і развіццё беларускай графікі, яе асноўныя прынцыпы.


М-4. Арфаграфія

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Арфаграфія, яе змест і задачы. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

Роля беларускіх мовазнаўцаў ва ўдасканаленні беларускага правапісу. Тэндэнцыі развіцця арфаграфічнай нормы на сучасным этапе.

Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны і фанематычны (марфалагічны). Напісанні паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў. Традыцыйны і дыферэнцыйны прынцыпы.

Напісанні слоў разам, асобна, праз злучок. Напісанне вялікай літары. Правілы пераносу слоў. Правілы графічнага скарачэння слоў.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • усведамляць ролю і значэнне арфаграфіі як сістэмы правіл аб адзіных літаратурных нормах напісання розных слоў і іх марфалагічных частак;

  • ведаць гістарычныя шляхі развіцця беларускай арфаграфіі;

  • разумець прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі;

  • засвоіць нарматыўнае напісанне слоў і іх формаў;

  • спрыяць развіццю пісьменнасці ў прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.


М-5. Лексікалогія

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі галінамі мовазнаўства.

Слова як асноўная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова. Віды пераносу значэнняў. Метафара, метанімія, сінекдаха, іх стылістычная, вобразна-выяўленчая і мастацкая роля ў мове.

Амонімы. Крыніцы ўзнікнення амонімаў, іх паходжанне і развіццё. Размежаванне амонімаў і мнагазначных слоў. Амалексемы, амафоны, амаформы і амографы. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў.

Паронімы. Граматычная характарыстыка паронімаў. Семантычныя асаблівасці і функцыі паронімаў. Стылістычныя памылкі ва ўжыванні паронімаў.

Сінонімы. Паняцце сінанімічнага рада і дамінанты. Семантычныя асаблівасці сінонімаў, іх узнікненне і развіццё. Граматычныя тыпы сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя сінонімы. Семантыка-стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Абсалютныя сінонімы (дублеты).

Функцыянальнае ўжыванне сінонімаў, іх стылістычная роля і прызначэнне.

Антонімы. Лексіка-граматычныя і семантычныя асаблівасці антонімаў. Сродкі выражэння антаніміі. Агульныя і канцэптуальныя, поўныя і няпоўныя, агульнаўжывальныя і аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечная лексіка беларускай мовы. Агульнаславянская лексіка. Усходнеславянская лексіка. Уласнабеларуская лексіка. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Запазычаная лексіка ў беларускай мове, яе прыметы. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў. Інтэрнацыянальная лексіка. Экзатызмы і варварызмы. Калькі: поўныя і няпоўныя, словаўтваральныя і семантычныя.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка і яе разнавіднасці. Спецыяльная лексіка: тэрміны і прафесіяналізмы. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская і запазычаная. Тэрміны вузкаспецыяльныя, агульнанавуковыя, міжнавуковыя.

Жаргонная лексіка. Аргатызмы.

Актыўная і пасіўная лексіка. Гістарызмы. Архаізмы. Неалагізмы. Шляхі ўзнікнення неалагізмаў і іх разнавіднасці.

Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • ведаць прадмет вывучэння лексікалогіі, сферу яе выкарыстання, шляхі ўзнікнення і стылістычныя ўласцівасці;

  • усведамляць слова як важнейшую структурна-семантычную адзінку мовы;

  • выкарыстоўваць стылістычную і вобразна-выяўленчую разнастайнасць лексічнага складу мовы;

  • ведаць гісторыю і шляхі развіцця слоўнікавага складу беларускай мовы;

  • ведаць розныя тэрміналагічныя сістэмы сучаснай беларускай мовы, выяўляць спецыфіку тэрмінаўжывання;

  • валодаць практычнымі маўленчымі навыкамі, звязанымі з папаўненнем лексічнага складу мовы ў цэлым і мовы канкрэтнай асобы;

  • дасканала валодаць вуснай і пісьмовай мовай ва ўсіх сферах прафесійнай і грамадскай дзейнасці;

  • усведамляць нацыянальную адметнасць беларускай лексікі, абумоўленую асаблівасцямі менталітэту беларускага народа і культурна-этнаграфічнымі традыцыямі.


М-6. Фразеалогія

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет вывучэння і задачы фразеалогіі. Паняцце фразеалагічнай адзінкі. Класіфікацыя фразеалагізмаў: фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы), фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні.

Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле паходжання. Спрадвечныя беларускія і запазычаныя фразеалагізмы.

Фразеалагічныя калькі ў беларускай мове.

Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Міжстылёвыя фразеалагізмы. Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы.

Мнагазначнасць, сінанімічнасць, аманімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў.

Прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы (афарызмы). Перыфразы. Перыфразы індывідуальна-аўтарскія і традыцыйныя.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • вызначаць прадмет і задачы фразеалогіі як асобнай галіны мовазнаўства;

  • вылучаць асноўныя групы фразеалагічных адзінак;

  • ведаць значэнне фразеалагізмаў, іх структуру, паходжанне і ўжыванне ў мове;

  • асэнсоўваць стылістычную суаднесенасць фразеалагізмаў;

  • валодаць навыкамі, звязанымі з выкарыстаннем фразеалагізмаў як сродкаў вобразнасці маўлення ва ўласных тэкстах розных стыляў, тыпаў і жанраў;

  • разумець асаблівасці беларускай фразеалогіі і яе ролю ва ўзбагачэнні беларускай мовы.


М-7. Лексікаграфія

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікаграфіі.

Слоўнікі і іх тыпы. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Агульныя энцыклапедычныя і галіновыя слоўнікі. Лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Аднамоўныя і шматмоўныя (перакладныя) лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы аднамоўных слоўнікаў: арфаграфічныя, тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя, сінанімічныя, аманімічныя, паранімічныя, антанімічныя, анамастычныя, марфемныя, арфаэпічныя, частотныя і інш.

З гісторыі лексікаграфіі. Персаналіі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічныя працы Ф. Скарыны, Л. Зізанія, П. Бярынды, І. Насовіча, Я. Ціхінскага і інш. Лексікаграфічныя працы ХХ стагоддзя.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • ведаць гісторыю развіцця беларускай лексікаграфіі;

  • умець выкарыстоўваць слоўнікі розных тыпаў у прафесійнай дзейнасці;

  • удасканальваць прафесійную пісьменнасць і культуру маўлення;

  • асэнсоўваць прынцыпы адбору і ўкладання слоў, распрацоўкі спосабаў ці прыёмаў іх тлумачэння ці перакладу на іншыя мовы, вылучэння значэнняў і сэнсавых адценняў мнагазначных слоў, размежавання полісеміі і аманіміі, падачы дублетаў і фонамарфалагічных варыянтаў, расстаноўкі стылістычных і іншых памет у розных тыпах слоўнікаў.


М-8. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Паняцце марфемы. Марфемная структура слова. Слова і марфема. Тыпы марфем.

Аснова слова і канчатак. Канчатак, або флексія. Нулявы канчатак. Аснова слова і яе тыпы: невытворная і вытворная. Утваральная аснова. Суплетыўныя асновы.

Змены ў марфемнай будове слова: апрошчанне і перараскладанне.

Корань і афіксы. Корань слова. Свабодныя і звязаныя карані.

Афіксы і іх віды: прыстаўка, або прэфікс; суфікс; постфікс; інтэрфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Сінанімічныя і антанімічныя афіксы.

Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: марфемны (суфіксальны, прыставачны, постфіксальны, прыставачна-суфіксальны, прыставачна-постфіксальны); субстантывацыя; лексіка-семантычны спосаб; складанне; складана-суфіксальны; зрашчэнні і абрэвіяцыя.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • умець вызначаць марфемную структуру слова;

  • адрозніваць формаўтваральныя і словаўтваральныя афіксы;

  • ведаць асноўныя спосабы словаўтварэння.



М-9. Марфалогія

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Марфалогія як раздзел граматыкі, яе змест і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.

Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: уласныя, агульныя, адушаўлёныя (асабовыя і неасабовыя), неадушаўлёныя, канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.

Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон. Род назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Разыходжанні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Склон назоўнікаў. Значэнні склонаў. Тыпы скланення назоўнікаў. Першае скланенне назоўнікаў. Другое скланенне назоўнікаў. Трэцяе скланенне назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Словаўтварэнне назоўнікаў.

Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметніка: якасныя, адносныя і прыналежныя. Якасныя прыметнікі. Адносныя прыметнікі. Прыналежныя прыметнікі. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў.

Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі. Іх скланенне і спалучальнасць з назоўнікамі. Зборныя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

Займеннік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады займеннікаў: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, неазначальныя (няпэўныя), іх характарыстыка. Скланенне займеннікаў. Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

Дзеяслоў як часціна мовы. Разрады дзеясловаў: інфінітыў, спрагальныя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў). Асновы дзеяслова. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Стан дзеяслова. Трыванне дзеяслова. Лад дзеяслова (абвесны, умоўны і загадны). Час дзеяслова (цяперашні, прошлы і будучы). Асоба дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Словаўтварэнне дзеясловаў.

Дзеепрыметнік, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

Дзеепрыслоўе, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя і акалічнасныя. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Спосабы ўтварэння прыслоўяў.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы, іх лексічнае значэнне, марфалагічныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя. Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў.

Мадальныя словы. Агульнае паняцце. Значэнні мадальных слоў, сфера іх выкарыстання.

Службовыя часціны мовы. Агульная характарыстыка службовых часцін мовы, іх класіфікацыя: прыназоўнік, злучнік, часціцы.

Прыназоўнік як часціна мовы. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры і спосабу ўжывання. Разрады злучнікаў паводле сінтаксічнай функцыі.

Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле саставу, паходжання і значэння.

Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў. Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў. Пераход іншых слоў і цэласных спалучэнняў у выклічнікі.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • валодаць асноўнымі паняццямі і катэгорыямі марфалогіі;

  • ведаць лексіка-семантычныя і лексіка-граматычныя асаблівасці часцін мовы і заканамернасці іх ужывання ў тэкстах розных стыляў, тыпаў і жанраў.

  • разумець сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі навукі аб мове (сінтаксісам, словаўтварэннем, лексікалогіяй, фанетыкай);

  • усведамляць нацыянальную адметнасць марфалагічнага ладу беларускай мовы;

  • улічваць спецыфіку беларускай марфалогіі пры перакладзе тэкстаў розных стыляў.


М-10. Сінтаксіс

Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. Словазлучэнне і сказ – асноўныя адзінкі сінтаксісу.

Словазлучэнне. Паняцце словазлучэння. Тыпы словазлучэнняў. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Асаблівасці будовы словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (у параўнанні з рускай мовай).

Сказ. Тыпы сказаў. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле адносін выказвання да рэчаіснасці. Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры.

Просты сказ. Двухсастаўныя сказы. Галоўныя члены сказа. Дзейнік і яго выражэнне. Выказнік. Тыпы выказнікаў і іх выражэнне. Каардынацыя выказніка з дзейнікам.

Даданыя члены сказа. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні і іх выражэнне.

Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Структурна-граматычныя і семантычныя тыпы прыдаткаў.

Акалічнасці. Разрады акалічнасцяў: акалічнасці месца, часу, прычыны, мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, акалічнасці меры і ступені.

Аднародныя члены сказа. Сувязь выказніка з аднароднымі дзейнікамі. Злучнікі пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы ў сказах з аднароднымі членамі і знакі прыпынку пры іх.

Адасобленыя даданыя члены сказа. Паняцце адасаблення. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў. Адасабленне прыдаткаў. Адасабленне акалічнасцяў. Адасабленне дапаўненняў. Адасабленне далучальных членаў сказа.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Адрозненне параўнальных зваротаў ад даданых параўнальных частак складаназалежнага сказа. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў.

Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Знакі прыпынку пры зваротках.

Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку пры іх.

Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку пры іх.

Аднасастаўныя сказы. Структура аднасастаўных сказаў. Тыпы аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя сказы. Сінтаксічна непадзельныя сказы. Няпоўныя сказы.

Парадак слоў у сказе. Роля парадку слоў у сказе.

Складаны сказ. Паняцце складанага сказа. Класіфікацыя складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы. Агульнае паняцце складаназлучаных сказаў. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Складаназалежны сказ. Агульнае паняцце складаназалежных сказаў. Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе. Тыпы даданых частак складаназалежных сказаў: дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя і акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі, выніку, спосабу дзеяння, меры і ступені). Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі. Складаназалежныя сказы з даданымі далучальнымі часткамі.

Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, іх разнавіднасці. складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным і неаднародным падпарадкаваннем даданых частак. Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак. Складаназалежныя сказы са змешаным падпарадкаваннем. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.

Бяззлучнікавы складаны сказ. агульнае паняцце бяззлучнікавых складаных сказаў. Тыпы бяззлучнікавых складаных сказаў.Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, іх разнавіднасці. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

Чужая мова і спосабы яе перадачы. Простая мова і знакі прыпынку пры ёй. Ускосная мова. Няўласна-простая мова. Цытаты і правілы іх афармлення. Адметнасць іх выкарыстання ў тэкстах.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • ведаць асноўныя адзінкі сінтаксісу – словазлучэнне і сказ, тыпы словазлучэнняў і сказаў паводле іх значэння, функцыі, структуры;

  • асэнсоўваць сродкі і спосабы арганізацыі слоў і словазлучэнняў у простых сказах;

  • выяўляць спосабы і сродкі граматычнага і інтанацыйнага афармлення сказаў;

  • ведаць спосабы і сродкі выражэння галоўных і даданых членаў сказа;

  • асэнсоўваць спосабы і сродкі ўскладнення простых сказаў, асаблівасці іх інтанавання, пунктуацыйнага афармлення і ўжывання;

  • развіваць моўныя і маўленчыя навыкі, звязаныя з выкарыстаннем простых сказаў розных тыпаў;

  • асэнсоўваць спецыфіку класіфікацыі складаных сказаў паводле спосабу далучэння структурных частак і характару ўзаемаадносін паміж імі;

  • усведамляць характэрныя прыметы складаных сказаў розных тыпаў, асаблівасці іх інтанавання, пунктуацыйнага афармлення і ўжывання;

  • развіваць моўныя і маўленчыя навыкі, звязаныя з выкарыстаннем складаных сказаў розных тыпаў, сказаў з простай мовай;

  • валодаць прыёмамі і спосабамі перадачы чужой мовы;

  • выпрацоўваць інтанацыйныя і пунктуацыйныя навыкі.


М-11. Пунктуацыя

Навукова-тэарэтычны змест тэмы:

Пунктуацыя. Паняцце пунктуацыі. З гісторыі ўзнікнення і развіцця пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку. Раздзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • ведаць правілы выкарыстання знакаў прыпынку ў пісьмовай мове;

  • ужываць знакі прыпынку ў адпаведнасці з інтанацыяй і зместавым напаўненнем тэксту;

  • выконваць пунктуацыйныя нормы ў прафесійнай дзейнасці.


М-К. Модуль кантролю

Адзначаны модуль забяспечвае выніковы кантроль засваення ведаў, уменняў і навыкаў па дысцыпліне і праводзіцца ў выглядзе комплекснай кантрольнай работы па тэме або выніковага тэсціравання. Важным патрабаваннем да спецыфікацыі тэстаў з’яўляецца іх рознаўзроўневая пабудова, што дазваляе вызначыць ступень засваення студэнтамі навукова-тэарэтычнага зместу розных модуляў, а таксама ўменні і навыкі, звязаныя з прафесійнай моўнай і маўленчай дзейнасцю ў адпаведнай сферы зносін.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • засвоіць моўны матэрыял, неабходны для выкарыстання ў прафесійнай дзейнасці;

  • набыць уменні і навыкі практычнай рэалізацыі маўлення ў прафесійным асяроддзі.



ТЭМАТЫКА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
М-0. Уводзіны ў курс “Сучасная беларуская мова”

Формы беларускай нацыянальнай мовы: літаратурная і дыялектная. Разнавіднасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы: вусная і пісьмовая. Нормы літаратурнай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя. Мова і маўленне. Формы маўлення: маналог, дыялог, тэкст. Вядомыя беларускія мовазнаўцы, іх навуковая спадчына.


М-1. Фанетыка

Гукі мовы, іх падзел. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні. Асіміляцыя зычных. Фанетычная транскрыпцыя. Склад. Складападзел. Націск.


М-2. Арфаэпія

Вымаўленне галосных гукаў. Вымаўленне зычных гукаў. Вымаўленне спалучэнняў зычных. Прычыны адхіленняў ад літаратурных нормаў вымаўлення.


М-3. Графіка

Беларускі алфавіт. Гукавыя значэнні літар. Асноўныя прынцыпы беларускай графікі.


М-4. Арфаграфія

Правапіс галосных. Правапіс літар о, э, а. Правапіс літар е, ё, я. Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах. Правапіс прыстаўных галосных. Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак. Правапіс літар у-ў. Напісанне галосных е-і.

Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Правапіс зычных д-дз і т-ц. Правапіс падоўжаных зычных. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных. Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс прыстаўных зычных.

Напісанне слоў разам, асобна, праз злучок. Напісанне вялікай літары. Правілы пераносу слоў з аднаго радка на другі. Правілы графічнага скарачэння слоў.


М-5. Лексікалогія

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова. Метафара, метанімія, сінекдаха.

Амонімы. Амалексемы, амафоны, амаформы, амографы. Паронімы. Сінонімы. Антонімы.

Спрадвечная лексіка беларускай мовы. Запазычаная лексіка.

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка. Спецыяльная лексіка: тэрміны і прафесіяналізмы. Жаргонная лексіка.

Актыўная і пасіўная лексіка. Гістарызмы. Архаізмы. Неалагізмы. Разрады лексікі паводле стылістычнай афарбоўкі.


М-6. Фразеалогія

Тыпы фразеалагічных адзінак: фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы), фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні.

Спрадвечныя беларускія і запазычаныя фразеалагізмы. Фразеалагічныя калькі і паўкалькі. Міжстылёвыя фразеалагізмы. Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы. Фразеалогія навуковага маўлення. Прыказкі. Прымаўкі. Крылатыя выразы (афарызмы). Перыфразы. Перыфразы індывідуальныя, аўтарскія і традыцыйныя.
М-7. Лексікаграфія

Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Тлумачальныя слоўнікі. Асаблівасці тлумачэння слова, умоўныя скарачэнні, граматычныя і стылістычныя паметы, ілюстрацыі і каментарыі ў слоўніках розных тыпаў. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы.


М-8. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

Аснова слова і канчатак. Корань і афіксы. Правапіс зычных на стыку марфем. Правапіс галосных ў складаных і складанаскарочаных словах.

Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Марфемны і словаўтваральны аналіз слова.
М-9. Марфалогія

Назоўнік як часціна мовы. Класіфікацыя назоўнікаў паводле лексічнага значэння. Род і лік назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе і ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Тыпы скланення назоўнікаў. Назоўнікі першага, другога і трэцяга скланенняў, правапіс іх канчаткаў. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Скланенне ўласных назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў.

Прыметнік як часціна мовы. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх асаблівасці ў беларускай мове. Поўныя і кароткія прыметнікі. Скланенне прыметнікаў. Правапіс складаных прыметнікаў.

Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і структурнага складу. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў паводле значэння. Скланенне займеннікаў. Ужыванне і правапіс займеннікаў.

Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Спражэнне дзеясловаў. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў. Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу з рускай мовы не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў.

Дзеепрыслоўе яе дзеяслоўная форма. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў у сказах.

Прыслоўе як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыслоўяў. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Лексічнае значэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў, марфалагічныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя. Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў.

Мадальныя словы, іх прыметы. Суадноснасць мадальных слоў з рознымі часцінамі мовы. Значэнне мадальных слоў і іх сінтаксічная функцыя.

Службовыя часціны мовы. Прыназоўнік як часціна мовы. Прыназоўнікі, іх ужыванне ў мове з рознымі склонамі. Сінаніміка склонава-прыназоўнікавых канструкцый. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Правапіс прыназоўнікаў.

Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў. Правапіс злучнікаў. Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў. Сінаніміка злучнікаў.

Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц. Правапіс часціц. Ужыванне і правапіс часціц не (ня), ні (ані) з рознымі часцінамі мовы.

Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў паводле паходжання і значэння. Выклічнікі моўнага этыкету.

Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў.


М-10. Сінтаксіс

Словазлучэнне і сказ – асноўныя адзінкі сінтаксісу. Тыпы словазлучэнняў. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях. Асаблівасці будовы словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (у параўнанні з рускай мовай).

Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле адносін выказвання да рэчаіснасці. Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры.

Просты сказ. Двухсастаўны сказ. Галоўныя і даданыя члены сказа. Выражэнне дзейніка і выказніка. Тыпы выказнікаў. Каардынацыя выказніка з дзейнікам. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць. Спосабы іх выражэння. Прыдатак.

Аднародныя члены сказа, знакі прыпынку пры іх. Абагульняльныя словы ў сказах з аднароднымі членамі і знакі прыпынку пры іх.

Адасобленыя члены сказа. Адасабленне дапасаваных азначэнняў. Адасабленне недапасаваных азначэнняў. Адасабленне прыдаткаў. Адасабленне акалічнасцяў. Адасабленне дапаўненняў. Адасабленне далучальных членаў сказа.

Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры іх.

Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротках.

Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.

Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў. Сінтаксічна непадзельныя сказы і няпоўныя сказы. Парадак слоў у сказе. Складаны сказ.

Складаны сказ. Адметнасць складаных сказаў. Тыпы складаных сказаў.

Складаназлучаны сказ, знакі прыпынку ў ім.

Складаназалежны сказ, знакі прыпынку ў ім. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку ў іх.

Бяззлучнікавы складаны сказ. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

Чужая мова і спосабы яе перадачы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Замена простай мовы ўскоснай. Няўласна-простая мова, яе асаблівасці. Сродкі афармлення няўласна-простай мовы на пісьме.

Цытаты, правілы іх афармлення на пісьме.


М-11. Пунктуацыя

Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Класіфікацыя знакаў прыпынку. Асноўныя правілы ўжывання знакаў прыпынку. Пунктуацыйны разбор.



СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Асноўная літаратура


  1. Беларуская граматыка: у 2-х ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск, 1985-1986. – 2 ч.

  2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск, Беларус. энцыклапедыя, 1994. – 656 с.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. – 2-е выд. – Мінск, 1980. – 273 с.

  4. Сучасная беларуская мова / Л.М. Грыгор’ева [і інш.]. – Мінск, Выш. школа, 2007. – 560 с.

  5. Сучасная беларуская мова. Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексіка. Лексікалогія. Фразеалогія. Фразеаграфія / Я.М. Камароўскі [і інш.]. – 2-е выд. – Мінск, 1995.

  6. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.

  7. Янкоўскі, Ф.М. Сучасная беларуская мова / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1984. – 176 с.


Дадатковая літаратура


  1. Арашонкава, Г.І. Кіраванне ў беларускай і рускай мовах: слоўнік-даведнік / Г.І. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. – Мінск, Выш. школа, 1991. – 303 с.

  2. Беларуская мова / Э.Д. Блінава [і інш.]. – Мінск, Выш. школа, 1991. – 352с.

  3. Бурак, Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л.І. Бурак. – 3-е выд. –Мінск, 1982. – 223 с.

  4. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мінск, 1985.

  5. Крывіцкі, А.А. Практыкум па фанетыцы беларускай мовы / А.А. Крывіцкі, А.І. Падлужны. – Мінск, 1989. – 229 с.

  6. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / АН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск, 1994. – 463 с.

  7. Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г.М. Малажай. – Мінск: Выш. школа, 1993. – 329 с.

  8. Прыгодзіч, М.Р. Асобна, разам, праз дэфіс: слоўнік-даведнік / М.Р. Прыгодзіч. – Мінск, Народная асвета, 1994. – 256 с.

  9. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. – 3-е выд. – Мінск, 1993. – 206 с.

  10.  Сучасная беларуская літаратурная мова: практычныя заняткі. – 3-е. выд. – Мінск, 1995. – 287 с.

  11.  Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск, 1978.

  12.  Шакун, Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л.М. Шакун. – 2-е выд. – Мінск, 1984.

  13.  Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1981. – 78 с.

  14. Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У.Сцяцко. – 3-е выд. – Мінск, 1987. – 272 с.



Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал