Зацвярджаю першы прарэктар уа «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» Ю. П. Бондар 2012 г. Рэгістрацыйны № вд /вуч. Праграма



Дата канвертавання15.05.2016
Памер404.69 Kb.


Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА «Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў»

______________Ю. П. Бондар

«____»_____________2012 г.

Рэгістрацыйны № ВД-_____ /вуч.

ПРАГРАМА

ВУЧЭБНАЙ І ВЫТВОРЧАЙ ПРАКТЫКІ
па спецыяльнасці 1 -17 02 01

Харэаграфічнае мастацтва (па напрамках)

Мінск


БДУКМ

2012
Складальнікі:



В. А. Шамрова, ст. выкладчык кафедры харэаграфіі;

В. В. Лысянкова, дацэнт кафедры харэаграфіі;

І. А. Малахава, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, док­тар педагагічных навук, дацэнт

Рэцэнзенты:

В. М. Ушакова, доктар педагагічных навук, прафесар ка­фед­ры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяр­жаў­ны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»;

В. У. Саркісьян, народны артыст Рэспублікі Беларусь, прафе­сар кафедры майстэрства акцёра ўстановы адукацыі «Беларус­кая дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

Рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай харэаграфіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяр­жаў­ны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол № 4 ад 25.04.2012 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адука­цыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол № ­­5 ад 24.05.2012 г.)

Адказны за рэдакцыю А. І. Гутарава

Адказны за выпуск В. В. Лысянкова
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вялікая ўвага ў працэсе прафесійнай падрыхтоўкі спе­цыя­ліс­таў-харэографаў надаецца практыцы, якая дазваляе ім пры­мя­ніць набытыя веды і ўменні ва ўмовах, максімальна наблі­жа­ных да ўмоў будучай прафесійнай дзейнасці. Галоўнай мэтай прак­тыкі з’яўляецца паглыбленне і замацаванне ў прафесійнай дзей­насці спецыяльных харэаграфічных, псіхолага-педагагіч­ных, арганізацыйных ведаў і ўменняў, атрыманых падчас наву­чан­ня ва ўніверсітэце.

Праграма распрацавана згодна з адукацыйным стандартам Рэс­публікі Беларусь для студэнтаў спецыяльнасці «харэагра­фіч­нае мастацтва» ўсіх напрамкаў. Віды практыкі – азнаямлен­чая, рэпетыцыйна-пастановачная, педагагічная, пераддыплом­ная – маюць навучальны і выхаваўчы характар.



Азнаямленчая (вучэбная) практыка студэнтаў-харэографаў ад­бываецца на 2, 3 курсах на працягу года без адрыву ад наву­чан­ня (72 гадзіны) і прадугледжвае знаёмства з існуючымі ама­тар­скімі і прафесійнымі харэаграфічнымі калектывамі Бела­ру­сі, іх кіраўнікамі, рэпертуарам, тэндэнцыямі развіцця, колам метадычных, арганізацыйных і творчых праблем.

Рэпетыцыйна-пастановачная (вытворчая) практыка адбы­ваец­ца на 4 курсе на працягу чатырох тыдняў у адрыве ад за­нят­каў (144 гадзіны) і выступае важным этапам станаўлення бу­дучых кіраўнікоў аматарскіх (або прафесійных) харэа­гра­фіч­ных калектываў. Дадзеная практыка дазваляе студэнтам засво­іць асаблівасці работы харэографа ў дасугавай сферы, замаца­ваць і ўдасканаліць на практыцы набытыя веды і ўменні ў ба­лет­майстарскай, пастановачнай, рэпетыцыйнай і арганізатар­скай сферах дзейнасці.

Педагагічная практыка студэнтаў-харэографаў адбываецца на 4 і 5 курсах без адрыву ад навучальнай дзейнасці (108 га­дзін) і скіравана на падрыхтоўку выкладчыкаў спецыяльных ха­рэаграфічных дысцыплін.

Пераддыпломная практыка з’яўляецца заключным этапам прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне харэагра­фіч­на­га мастацтва і адбываецца на 5 курсе з адрывам ад вучэбных заняткаў (288 гадзін) на працягу васьмі тыдняў ІХ семестра. Сту­дэнты выкарыстоўваюць усю сістэму ведаў і навыкаў, на­бы­тых падчас вывучэння спецыяль­ных харэаграфічных і псіхо­ла­га-педагагічных дысцыплін, і здзяйсняюць практычную част­ку сваёй дыпломнай работы – пастаноўку арыгінальнай харэа­гра­фічнай кампазіцыі.

У якасці баз для правядзення практыкі кафедрай харэаграфіі выбіраюцца ўстановы, што адпавядаюць профілю падрыхтоўкі спе­цыялістаў у галіне харэаграфічнага мастацтва: установы аду­кацыі (сярэднія спецыяльныя навучальныя установы, шко­лы мастацтва, школы з мастацка-творчым ухілам), пазашколь­на­га навучання і выхавання (цэнтры творчасці дзяцей і мола­дзі, цэнтры пазашкольнай работы), дасугавага тыпу, на базе якіх здзяйсняецца выхаваўчая і навучальная дзейнасць ха­рэа­графічных калектываў, студый бальнага і сучаснага танца, а таксама ўстановы спорту.

Галоўнай формай кантролю за праходжаннем студэнтамі прак­тыкі з’яўляецца дыферэнцаваны залік. Тэрмін абароны прак­тыкі прызначаецца рашэннем кафедры. Студэнты, якія не выканалі праграму практыкі і не падрыхтавалі неабходную дакументацыю, да абароны не дапускаюцца.




ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
Размеркаванне гадзін па відах практыкі


Від практыкі

Колькасць гадзін

1. Азнаямленчая (вучэбная)

72

2. Рэпетыцыйна-пастановачная

144

3. Педагагічная

108

4. Пераддыпломная

288

Усяго ...

612



1. Азнаямленчая (вучэбная) практыка
Азнаямленчая (вучэбная) практыка студэнтаў-харэографаў адбываецца на працягу 2–3 курсаў. Галоўнай мэтай азна­ям­лен­чай практыкі выступае знаёмства студэнтаў-практыкантаў са сферай будучай прафесійнай дзейнасці.

Азнаямленчая практыка на 2 курсе прадугледжвае:

знаёмства студэнтаў з танцавальнымі калектывамі розных ус­таноў культуры, іх дзейнасцю, структурай, асаблівасцямі рэ­пертуару;

азнаямленне з работай балетмайстраў харэаграфічных ка­лек­тываў розных напрамкаў;

наведванне баз рэпетыцыйна-пастановачнай практыкі з мэ­тай знаёмства з існуючымі харэаграфічнымі калектывамі;

вылучэнне тэндэнцый развіцця аматарскага харэаграфіч­на­га мастацтва Беларусі.

На 3 курсе азнаямленчая практыка прадугледжвае:

наведванне баз рэпетыцыйна-пастановачнай практыкі з мэ­тай знаёмства з існуючымі харэаграфічнымі калектывамі;

вывучэнне вопыту работы дзіцячых і дарослых аматарскіх і прафесійных харэаграфічных калектываў розных напрамкаў;

наведванне рэпетыцый і канцэртаў вядомых аматарскіх ха­рэа­графічных калектываў г. Мінска;

абмеркаванне творчых праблем дзейнасці танцавальных ка­лектываў і пошук шляхоў іх вырашэння.

Напрыканцы азнаямленчай практыкі студэнты павінны доб­ра арыентавацца сярод магчымых баз рэпетыцыйна-пастано­вач­най і педагагічнай практык, валодаць звесткамі аб стане раз­віцця вядучых аматарскіх харэаграфічных калектываў краі­ны, быць падрыхтаванымі да непасрэднай дзейнасці ў іх.
2. Рэпетыцыйна-пастановачная практыка
Мэтай рэпетыцыйна-пастановачнай практыкі з’яўляецца фар­міраванне і ўдасканаленне балетмайстарскіх, рэпетыцыйна-пастановачных, педагагічных, арганізатарскіх уменняў і навы­каў работы ў танцавальным калектыве (у залежнасці ад спе­цыя­лі­за­цыі) у якасці яго кіраўніка. Праходжанне студэнтамі-ха­рэографамі рэпетыцыйна-пастановачнай практыкі патрабуе вырашэння наступных задач:

– засваенне спецыфікі і прынцыпаў выхаваўчай, арганіза­цый­най і вучэбна-творчай работы харэографа ва ўмовах дасу­га­вай сферы;

– замацаванне і ўдасканаленне ведаў і ўменняў у балет­май­стар­скай, пастановачнай, рэпетыцыйнай дзейнасці ў харэагра­фіч­ным калектыве (у залежнасці ад спецыялізацыі);

– авалоданне прыёмамі і метадамі арганізацыі і кіравання ву­чэбна-творчым, выхаваўчым працэсам у аматарскіх харэа­гра­фічных калектывах розных узроставых груп;

– фарміраванне навыкаў узаемадзеяння кіраўніка аматар­ска­га харэаграфічнага калектыву з удзельнікамі ансамбля ва ўмо­вах дасугавай сферы;

– станаўленне ў студэнтаў-практыкантаў неабходных прафе­сій­ных якасцей асобы кіраўніка харэаграфічнага калектыву.

У перыяд репетыцыйна-пастановачнай практыкі студэнты на­кіроўваюцца ў харэаграфічныя калектывы (аматарскія або пра­фесійныя) згодна спецыялізацыі. Практычная дзейнасць у гэты час цалкам падпарадкоўваецца рэжыму работы калектыву базавай установы: студэнты ўдзельнічаюць у рэпетыцыйным, кан­цэртным і культурным жыцці ансамбля ці танцавальнай групы. Практыканты прымаюць удзел у дзейнасці калектыву ў якасці балетмайстра-пастаноўшчыка, рэпетытара альбо выка­наў­цы-танцоўшчыка, дапамагаюць кіраўніку ансамбля выра­шаць бягучыя арганізатарскія і метадычныя пытанні. Разам з тым яны знаёмяцца з рэпертуарнай палітыкай калектыву і прын­цыпамі работы з рэпертуарам, вывучаюць канцэртна-вы­ка­нальніцкую дзейнасць ансамбля, а таксама асаблівасці вы­ха­ваў­чай і вучэбна-творчай дзейнасці мастацкага кіраўніка ў дзіцячых або дарослых харэаграфічных калектывах сваёй спе­цыялізацыі (як аматарскіх, так і прафесійных).

На працягу чатырох тыдняў кожны студэнт выконвае інды­ві­дуальнае заданне, атрыманае ад кіраўніка кафедры харэа­гра­фіі, якое вызначаецца згодна задачам практыкі і суадносіцца з пажаданнямі кіраўніка харэаграфічнага калектыву.



Асноўныя заданні практыкі:

1) вывучэнне прынцыпаў фарміравання рэпертуару харэа­гра­фічнага калектыву;

2) аналіз планаў вучэбна-творчай дзейнасці ў аматарскім ха­рэа­графічным калектыве, засваенне форм і метадаў яе пра­вядзення;

3) аказанне дапамогі кіраўніку базавага калектыву ў аргані­за­цыйна-метадычнай працы;

4) замацаванне навыкаў самастойнай рэпетыцыйна-пастано­вач­най ра­боты ў харэаграфічным калектыве: правядзенне рэ­пе­ты­цый (не менш 4–6) па класічным, народным, эстрадным або бальным танцы (у залежнасці ад спецыялізацыі); праца з фана­гра­мамі, правядзенне зводных рэпетыцый і г. д.;

5) стварэнне разгорнутага эцюда на матэрыяле народнай, баль­най, эстраднай ці сучаснай харэаграфіі або ўдзел у рабоце прафесійнага харэаграфічнага калектыву ў якасці выканаўцы (для спецыялізацый «народны танец» і «эстрадны танец»).

На працягу ўсяго тэрміну практыкі кожны студэнт вядзе дзён­нік, у якім адлюстроўвае аб’ём і змест работы, праведзе­най у калектыве. Па заканчэнні практыкі студэнт рыхтуе паказ, на якім дэманструе выкананне індывідуальнага задання ад кі­раў­ніка практыкі, і пісьмовую справаздачу аб практыцы.

Дзейнасць студэнта падчас рэпетыцыйна-пастановачнай прак­тыкі рэгулюецца і кантралюецца як з боку ўніверсітэта, так і з боку базы практыкі: неабходную метадычную дапамогу аказ­ваюць выкладчык кафедры, адказны за практыку, кіраўнік практыкі ад кафедры і мастацкі кіраўнік харэаграфічнага ка­лек­тыву базавай установы.

На абарону рэпетыцыйна-пастановачнай практыкі студэнт-практыкант прадстаўляе наступныя дакументы:

1) дзённік практыкі;

2) пісьмовую справаздачу аб праходжанні практыкі (дадатак 1);

3) кампазіцыйны план эцюда, які паставіў студэнт-практы­кант, створаны моўна-графічным спосабам (дадатак 6), або за­піс нумара з рэпертуару базавага калектыву (для студэнтаў, якія адбываюць рэпетыцыйна-пастановачную практыку ў пра­фе­сійным харэаграфічным калектыве ў якасці выканаўцы);

4) відэазапіс пастаўленага студэнтам-практыкантам эцюда.

Напрыканцы рэпетыцыйна-пастановачнай практыкі студэн­ты павінны ўмець:

– здзяйсняць рэпетыцыйную і пастановачную дзейнасць у ха­рэаграчічных калектывах розных кірункаў;

– улічваць у пастановачнай дзейнасці новыя мастацкія тэн­дэн­цыі;

– арганізоўваць творчую і канцэртную дзейнасць харэагра­фіч­нага калектыву;

– падтрымліваць і кантраляваць працоўную і творчую дыс­цып­ліну ў калектыве.


3. Педагагічная практыка
Мэта педагагічнай практыкі студэнтаў харэаграфічных спе­цы­яльнасцей – паглыбленне і замацаванне прафесійных харэа­гра­фічных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў, атрыма­ных падчас навучання ва ўніверсітэце, падрыхтоўка да сама­стой­най прафесійнай дзейнасці па выкладанні харэаграфічных дыс­цыплін. Педагагічная практыка дазваляе студэнтам прымя­ніць набытыя пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін («Кла­січ­ны танец», «Народна-сцэнічны танец», «Эстрадны танец», «Спар­тыўна-бальны танец», «Беларуска-сцэнічны танец» і інш. згодна спецыялізацыі), а таксама дысцыплін псіхолага-педа­га­гіч­нага блока веды ва ўмовах, максімальна падобных на рэаль­ныя ўмовы будучай прафесійнай дзейнасці, набыць педагагіч­ныя ўменні і навыкі, удакладніць напрамкі прафесійнай сама­аду­кацыі і самаўдасканальвання.

Педагагічная практыка скіравана таксама на самастойнае па­знан­не студэнтамі педагагічных працэсаў і з’яў ва ўчэбных ус­та­новах культуры і мастацтва, на фарміраванне творчых здоль­насцей і якасцей асобы педагога, станаўленне індывідуальнага стылю педагагічнай дзейнасці, а таксама на выпрацоўку неаб­ход­насці ў творчым росце і бесперапынным удасканаленні пра­фе­сійных уменняў.

Правядзенне педагагічнай практыкі патрабуе рашэння на­ступ­ных задач:

– выхаванне інтарэсу і павагі да прафесіі выкладчыка, ім­кнен­ня да выкладчыцкай дзейнасці і да самарэалізацыі ў ёй;

– паглыбленне і замацаванне ведаў і навыкаў, атрыманых пры вывучэнні фундаментальных, агульнапрафесійных і спе­цыяль­ных дысцыплін, выкарыстанне іх на практыцы ў вучэб­на-выхаваўчай рабоце з навучэнцамі;

– набыццё уменняў і навыкаў, неабходных для паспяховай творчай працы харэографа з навучэнцамі рознага ўзросту;

– засваенне навыкаў арганізацыі і правядзення эфектыўных заняткаў па класічным, народна-сцэнічным, бальным, сучас­ным танцы з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання;

– навучанне студэнтаў назіранню, аналізу педагагічнай і твор­чай рэчаіснасці, абагульненню вопыту настаўнікаў (кіраў­ні­коў мастацкіх калектываў), фарміраванне першапачатковай педагагічнай рэфлексіі;

– набыццё навыкаў выканання функцый класнага (мас­тац­ка­га) кіраўніка, правядзення выхаваўчай работы з класам (ка­лек­ты­вам) і асобнымі яго вучнямі (ўдзельнікамі);

– узмацненне патрэбнасці да прафесійнай самаадукацыі і самавыяўлення ў педагагічнай дзейнасці.

Праграма педагагічнай практыкі прадугледжвае: кансуль­та­цыі з кіраўнікамі практыкі; засваенне сучасных тэхналогій ар­га­нізацыі педагагічнага працэсу, удзел у розных формах на­ву­чаль­най, рэпетыцыйнай дзейнасці класа альбо харэаграфічнага калектыву; набыццё навыкаў выхаваўчай, навучальнай і раз­ві­ваю­чай працы з навучэнцамі; ажыццяўленне аналітычнай дзей­нас­ці будучых выкладчыкаў; выкананне заданняў практыкі ў пэў­ныя тэрміны; падрыхтоўку пісьмовай справаздачы і дыфе­рэн­цаваны залік.

У працэсе педагагічнай практыкі студэнты ўключаюцца ў ко­ла рэальных праблем прафесійнай працы выкладчыка-ха­рэо­гра­фа, знаёмяцца са зместам і аб’ёмам яго працы, вывучаюць пе­дагагічны вопыт іншых настаўнікаў. Трэба памятаць, што знач­най асаблівасцю выкладання мастацкіх дысцыплін з’яў­ляец­ца спалучэнне дзвюх асноўных педагагічных сітуацый: ву­чэб­най і мастацка-творчай. I менавіта педагагічная практыка да­зваляе студэнтам знайсці свае варыянты гэтага спалучэння.

Падчас педагагічнай практыкі кіраўніком ад кафедры вя­дзец­ца спецыяльна арганізаваная работа са студэнтамі: выклад­чык наведвае заняткі, што праводзяць студэнты-практыканты, затым, сумесна аналізуючы іх, вылучае станоўчыя моманты, вы­казвае прапановы па дапрацоўцы і карэкцыі педагагічнай дзей­насці практыканта. Такім чынам, педагог накіроўвае сту­дэн­таў у непасрэднай педагагічнай дзейнасці, што патрабуе да­дат­ковага часу, але значна ў прафесійным станаўленні будуча­га харэографа.

Педагагічная практыка студэнтаў-харэографаў складаецца з трох этапаў.



Падрыхтоўчы этап прадугледжвае:

1) вывучэнне зместу заданняў педагагічнай практыкі; кан­суль­тацыі з кіраўнікамі ад кафедры харэаграфіі, педагогікі і псі­халогіі;

2) знаёмства з базай практыкі і яе ўмовамі: збор агульных зве­стак аб базе практыцы; расклад урокаў (рэпетыцый); агуль­ныя звесткі аб вучнях класа; аналіз вучэбных праграм па спецыяльных дысцыплінах;

3) распрацоўка індывідуальнага плана практыкі: вывучэнне планаў навучальнай і выхаваўчай работы выкладчыкаў-харэо­гра­фаў; выбар урокаў для наведвання, якія праводзяць на­стаў­нікі (кіраўнікі творчых калектываў); выбар аднаго ўрока для па­драбязнага пісьмовага аналізу; выбар прыкладных тэрмінаў правядзення заліковых заняткаў; кансультацыі з кіраўніком ад базы практыкі з мэтай зацвярджэння індывідуальнага плана;

4) падрыхтоўка да напісання псіхолага-педагагічнай харак­та­рыстыкі вучня: выбар аб’екта назіранняў; размовы з выклад­чы­кам і вучнямі (з кіраўніком творчага калектыву і яго ўдзель­нікамі).

Асноўны этап педагагічнай практыкі ўключае:

1) наведванне заняткаў выкладчыкаў; вывучэнне праграмы і тэ­мы ўрока; запіс хода ўрока па схеме; абмеркаванне хода і вы­ні­каў сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў на ўроку; афар­млен­не пратакола ўрока і яго аналізу;

2) падрыхтоўка і самастойнае правядзенне ўрокаў (заняткаў) па класічным, народна-сцэнічным, бальным або эстрадным тан­цы: правядзенне не менш шасці ўрокаў-спроб і іх сама­ана­ліз; самастойная падрыхтоўка да заліковага ўрока ў адпавед­на­сці з вучэбнай праграмай і псіхолага-педагагічнымі рэкамен­да­цыя­мі; абмеркаванне плана-канспекта з настаўнікам; канчат­ковае афармленне плана-канспекта, псіхалагічная падрыхтоўка да правядзення урока;

3) складанне псіхолага-педагагічнай характарыстыкі вучня: абагульненне вынікаў назіранняў, гутарак, псіхолага-педа­га­гіч­най дыягностыкі, працы з вучнем; складанне характарыстыкі вучня; абмеркаванне характарыстыкі з класным кіраўніком (кі­раў­ніком мастацкага калектыву); падрыхтоўка рэкамендацый па выніках вывучэння асобы;

4) правядзенне заліковага ўрока па класічным, народна-сцэ­ніч­ным, бальным, эстрадным танцы (у залежнасці ад спе­цыя­лі­за­цыі); самааналіз урока і самаацэнка ўласнай дзейнасці на ўроку.

Заключны этап здзяйсняецца ў апошні тыдзень практыкі і патрабуе ад студэнтаў-харэографаў:

1) аналізу, ацэнкі і самаацэнкі хода і вынікаў практыкі: аб­мер­каванне вынікаў педагагічнай практыкі; абмеркаванне пра­блем, якія ўзніклі ў час практыкі; абмеркаванне шляхоў па ўда­ска­наленні практыкі; выступленне студэнтаў з творчымі спра­ва­здачамі;

2) афармлення дакументацыі па практыцы.

Пасля заканчэння практыкі на 4 курсе студэнт здае наступ­ную дакументацыю:

1) пісьмовую справаздачу аб педпрактыцы (дадатак 1);

2) дзённік студэнта-практыканта, у якім адлюстраваны выні­кі работы: вучэбна-выхаваўчай, навукова-метадычнай, твор­чай;

3) педагагічны аналіз 10–12 урокаў (заняткаў), якія наведаў студэнт;

4) псіхолага-педагагічную характарыстыку вучня (дадатак 3);

5) план-канспект і відэазапіс заліковага ўрока;

6) пратакол заліковага ўрока (дадатак 2).

Педагагічная практыка на 5 курсе здзяйсняецца на працягу ча­тырох тыдняў і скіравана на адпрацоўку і замацаванне пе­да­га­гічных уменняў і навыкаў, набытых студэнтамі падчас педа­га­гічнай практыкі на 4 курсе.

На 5 курсе студэнты пасля праходжання педагагічнай прак­тыкі здаюць:

1) пісьмовую справаздачу аб педпрактыцы;

2) дзённік студэнта-практыканта, у якім адлюстраваны выні­кі работы: вучэбна-выхаваўчай, навукова-метадычнай, твор­чай.

3) педагагічны аналіз чатырох урокаў (заняткаў), якія на­ве­даў студэнт;

4) псіхолага-педагагічную характарыстыку вучня альбо клас­­нага (творчага) калектыву (дадатак 3);

5) план-канспект і відэазапіс заліковага ўрока;

6) самааналіз заліковага ўрока (дадатак 4);

7) пратакол заліковага ўрока (дадатак 2).

Напрыканцы педагагічнай практыкі студэнты павінны ўмець:

– працаваць з вучэбнымі планамі і праграмамі;

– планаваць працэс навучання і выхавання сродкамі харэа­гра­фічнага мастацтва;

– выкладаць харэаграфічныя дысцыпліны для розных узрос­та­вых катэгорый;

– выкарыстоўваць сучасныя педагагічныя методыкі;

– валодаць сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання.
4. Пераддыпломная практыка
Мэта пераддыпломнай практыкі – завяршэнне фармі­ра­ван­ня прафесійных і арганізацыйных уменняў праз даследчую, экс­перыментальную і практычную дзейнасць па тэме сваёй ды­плом­най работы. Галоўнымі задачамі практыкі з’яўляюцца: за­ма­цаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплінах спе­цыя­лі­за­цыі ў адпаведнасці з абраным кірункам; збор і абагульненне ін­фармацыі па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак дыпломнай работы.

Студэнты індывідуальна размяркоўваюцца ў мастацкія ка­лек­тывы ўстаноў адукацыі і культуры і падпарадкоўваюцца іх унутранаму распарадку. Кіраўніцтва практычнай дзейнасцю сту­дэнтаў ажыццяўляюць выкладчыкі кафедры харэаграфіі і мастацкія кіраўнікі базавых калектываў. У перыяд работы з ха­рэа­графічным ансамб­лем ці групай студэнты выкары­стоў­ва­юць усю сістэму ведаў і навыкаў, атрыманых падчас выву­чэн­ня спецыяль­ных і псіхолага-педагагічных дысцыплін, і здзяй­сня­юць практычную частку сваёй дыпломнай работы – паста­ноў­ку арыгінальнай харэаграфічнай кампазіцыі.

На працягу пераддыпломнай практыкі студэнты авалод­ваюць метадамі і прыёмамі вучэбна-творчай работы з калек­ты­вам, навыкамі самастойнай работы ў якасці балетмайстра. Акра­мя таго, практыка садзейнічае фарміраванню ў студэнтаў неабходных для будучай работы кіраўніка калектыву прафесій­ных якасцей і каштоўнасцей, гатоўнасці да ажыццяўлення пра­фесійных абавязкаў, павагі і цікавасці да будучай прафесіі.

Асноўныя заданні практыкі:


  1. збор, аналіз і абагульненне інфармацыі па тэме ды­плом­най работы;

  2. авалоданне навыкамі самастойнай работы ў якасці кіраў­ні­ка калектыву народнага, бальнага ці эстраднага танца і арга­ні­затара творчага працэсу (планаванне рэпетыцый, канцэртных выступленняў, набору ўдзельнікаў);

  3. правядзенне ў калектыве (студыі) не менш за 6–8 сама­стой­ных рэпетыцый;

  4. аказанне дапамогі кіраўніку базавага калектыву ў рэпеты­цыі і адпрацоўцы 1–2 нумароў;

  5. пастаноўка для базавага калектыву спецыялізацыі «народ­ны танец» аднаго нумара (у характары любой народнасці); спе­цыя­лізацыі «эстрадны танец» – канцэртнай мініяцюры (у лю­бым стылі эстраднага танца) або двух нумароў антуражнага тан­ца; спецыялізацыі «спартыўна-бальны танец» – харэагра­фіч­най або конкурснай кампазіцыі на матэрыяле аднаго з тан­цаў еўрапейскай або лаціна-амерыканскай праграм на танца­валь­ную пару або ансамбль-фармэйшн;

  6. запіс аднаго нумара з рэпертуару базавага калектыву (для студэнта, які адбывае рэпетыцыйна-пастановачную практыку ў прафесійным харэаграфічным калектыве ў якасці выканаўцы).

Пастаноўка харэаграфічных кампазіцый студэнтамі-практы­кан­тамі ажыццяўляецца з улікам складу і тэхнічных магчымас­цей удзельнікаў калектыву (студыі).

Змест і якасць работы студэнта-практыканта кантралюе мас­тац­кі кіраўнік базавага харэаграфічнага калектыву: ён пры­сут­ні­чае на занятках, аналізуе і ацэньвае іх, праводзіць неабход­ныя кан­суль­тацыі. У канцы практыкі дае пісьмовую характа­рыс­ты­ку студэнту. Кіраўнік практыкі ад кафедры дапамагае студэнту вырашаць вучэбна-метадычныя пытанні, праводзіць кантроль­на-праверачныя наведванні базы, арганізуе абарону прак­тыкі і складае пісьмовую справаздачу аб яе выніках.

Вынікі практыкі праводзяцца ў два этапы. На першым этапе студэнт дэманструе створаную ім харэаграфічную кампазіцыю, другі студэнт праводзіць адкрытую рэпетыцыю на базе прак­ты­кі. На гэтым этапе прысутнічаюць кіраўнік практыкі ад ка­фед­ры харэаграфіі і мастацкі кіраўнік творчага калектыву. Ра­бо­та студэнта з калектывам ацэньваецца адзнакай, а яе вынікі адлюстроўваюцца ў пратаколе. Другі этап – абарона практыкі – адбываецца ва ўніверсітэце ў прысутнасці камісіі, у якую ўва­ходзяць выкладчыкі кафедры – кіраўнікі практыкі сту­дэнтаў.

На абарону пераддыпломнай практыкі студэнт прадстаўляе дакументы:

1) дзённік практыкі;

2) пісьмовую справаздачу аб месцы праходжання практыкі;

3) пратакол абмеркавання адкрытай рэпетыцыі (дадатак 2);

4) кампазіцыйны план арыгінальнай харэаграфічнай кампа­зі­цыі (дадатак 6) і яе відэазапіс.

Напрыканцы пераддыпломнай практыкі студэнты павінны ўмець:

– вызначаць тэндэнцыі развіцця харэаграфічнага мастацтва і ўлічваць іх у балетмайстарскай дзейнасці;

– планаваць асноўныя этапы даследчай і творчай работы ў галіне харэаграфічнага мастацтва;

– пісаць навуковыя артыкулы.





ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
1. Вучэбна-метадычныя абавязкі кіраўнікоў практыкі
Кіраунік практыкі ад кафедры харэаграфіі:

– ажыццяўляе агульнае кіраванне і кантроль за ходам прак­тыкі;

– праводзіць устаноўчую і выніковую нарады са студэнтамі і кіраўнікамі ад устаноў-баз практыкі;

– наведвае практычныя заняткі, што праводзяць студэнты, ажыц­цяўляе сумесны іх аналіз, вылучае станоўчыя моманты, вы­казвае прапановы па дапрацоўцы і карэкцыі прафесійнай дзейнасці практыканта;

– прысутнічае на адкрытых занятках і ўроках, праводзіць іх абмеркаванне;

– дапамагае студэнту падрыхтаваць справаздачную даку­мен­та­цыю па практыцы;

– арганізуе і праводзіць абарону практыкі, на якой прысут­ні­чаюць усе практыканты і выкладчыкі-кіраўнікі практыкі.

Кіраўнік практыкі ад базы-ўстановы:

– праводзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі, знаёміць сту­дэн­таў з базай практыкі;

– знаёміць практыкантаў з планамі вучэбна-творчай дзей­нас­ці харэаграфічнага калектыву (класа), формамі і метадамі яе правядзення;

– праводзіць адкрытыя заняткі (урокі);

– знаёміць студэнтаў з удзельнікамі калектыву (або вучнямі свай­го класа), іх творчымі дасягненнямі, арганізуе наведванне студэнтамі заняткаў (урокаў) іншых выкладчыкаў і праводзіць іх абмеркаванне;

– зацвярджае асабістыя планы практыкантаў, кантралюе іх вы­кананне;

– аналізуе праведзеныя практыкантам заняткі, падводзіць вы­нікі практыкі;

– прадстаўляе кіраўніку практыкі ад кафедры звесткі аб вы­ні­ках практыкі, характарыстыку на студэнта-практыканта.


2. Метадычныя рэкамендацыі

для студэнтаў-практыкантаў па падрыхтоўцы

і правядзенні ўрока харэаграфіі
Урок павінен адпавядаць вучэбнай праграме і адукацыйным стандартам, але з улікам здольнасцей і асаблівасцей навучэн­цаў; трэба, каб абраныя метады, прыёмы і канкрэтныя заданні былі накіраваны на дасягненне пастаўленых задач урока.

Часткі, з якіх складаецца урок харэаграфіі (экзэрсіс ля стан­ка, экзэрсіс на сярэдзіне зала, allegro, вярчэнні), павінны быць раўназначнымі і метазгоднымі ў залежнасці ад задач да­дзенага ўрока.

Урок павінен быць драматургічна цэласным і эмацыя­наль­на насычаным, неабходна сачыць за тэмпа-рытмам урока і не дазваляць яму падаць напрыканцы заняткаў.

Пажадана загадзя падабраць музычны матэрыял для ўсіх час­так урока, праверыць яго адпаведнасць характару выкон­вае­мых рухаў, вывучаемай народнасці (для ўрока народна-сцэ­ніч­нага танца) і стылю (для ўрока эстраднага танца).

На занятках павінны быць гарманічныя суадносіны па­зна­валь­най і мастацка-творчай дзейнасці вучняў; мэтазгодна са­чыць, каб вучні празмерна не стамляліся, пераключаючы іх ува­гу з выканальніцкай дзейнасці на пазнавальную.

Значную ролю на ўроках харэаграфіі адыгрывае станоўчы эмацыянальны фон, які падкрэслівае асабістую значнасць кож­нага вучня, што спрыяе праяве яго індывідуальнасці.

Падчас зносін выкладчыка з вучнямі рэкамендуецца выка­ры­стоўваць сістэму замацавання ў іх станоўчага досведу ажыц­цяў­лення навучальнай дзейнасці, канцэнтраваць увагу на па­спя­ховым выкананні заданняў.

Пажадана, каб на занятках было цікава ўсім вучням: трэба звяртаць увагу і рабіць заўвагі кожнаму вучню, стымулюючы яго актыўнасць.

Напрыканцы ўрока абавязкова падводзяцца вынікі, адзна­чаец­­ца пазітыўнае ў рабоце вучняў і тое, над чым яшчэ неаб­ход­­на папрацаваць.

Выстаўленне адзнак патрабуе ад выкладчыка іх аргумен­та­цыі, а таксама матывацыі ацэнкі ведаў вучняў.

Пасля ўрока мэтазгодна зрабіць самааналіз праведзеных за­нят­каў, адзначаючы наступнае: цяжкасці, якія ўзніклі пры пад­рых­тоўцы да ўрока; поспехі і педагагічныя знаходкі; сама­ад­чуванне на ўроку; прапановы па паляпшэнні ўрока.

ДАДАТКІ
Дадатак 1
Узор пісьмовай справаздачы па практыцы

Справаздача

Аб рэпетыцыйна-пастановачнай практыцы студэнта___________ групы

______________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

Месца практыкі ________________________________________________

(адрас і назва ўстановы)

Назва калектыву _______________________________________________

Прозвішча кіраўніка базавага калектыву ___________________________

______________________________________________________________

Змест справаздачы

1. Назва ўстановы, дзе працуе калектыў.

2. Год стварэння калектыву.

3. Год прысваення звання (заслужаны, народны, узорны).

4. Звесткі аб кіраўніку калектыву (адукацыя, стаж работы ў дадзеным калектыве).

5. Склад калектыву (колькасць удзельнікаў, узроставыя групы і г. д.).

6. Асноўны рэпертуар калектыву.

7. Характарыстыка навучальнай (расклад і характарыстыка заняткаў, узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў), выхаваўчай (узаемадзеянне кі­раў­ні­ка калектыву з выканаўцамі, псіхалагічная атмасфера ў калектыве) і кан­цэртнай дзейнасці калектыву.

8. Характарыстыка матэрыяльна-тэхнічнай базы і метадычнага забес­пя­чэння ўстановы, дзе функцыянуе калектыў.

9. Іншае.

Выкладчык-кіраўнік практыкі ___________________

(подпіс)

Дата ___________________




Дадатак 2
Пратакол абмеркавання адкрытай рэпетыцыі

Студэнт(ка) ___________________________________________________

______________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

_________ групы ФТБК і СМ правёў(ла) адкрытую рэпетыцыю ў

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

(назва творчага калектыву і базавай установы)

на якой прадэманстраваў (змест дзейнасці практыканта) _____________

______________________________________________________________

______________________________________________________________

Камісія ў складзе:

__________________________________

__________________________________

__________________________________

абмеркавала рэпетыцыю і адзначыла ______________________________

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Камісія прыняла рашэнне ацаніць самастойную работу студэнта-прак­ты­канта адзнакай ________________

Подпісы: 1.___________________

2.___________________

3.___________________



Дадатак 3
Прыкладны план

псіхолага-педагагічнай характарыстыкі вучня
Пры складанні псіхолага-педагагічнай характарыстыкі асо­бы не аба­вяз­кова адлюстроўваць усе пункты дадзенага плана. Галоўнае – адлю­стра­ваць найбольш яркія і важныя асаблівасці канкрэтнай асобы, каб мець магчымасць выбраць шляхі ін­ды­ві­ду­альнага падыходу і пер­спек­тыў­ныя лініі выхавання і самавы­ха­вання вучня (альбо ўдзельніка мас­тац­кага калектыву), раз­віц­ця яго творчай індывідуальнасці.

1. Сацыяльна-дэмаграфічныя даныя: прозвішча, імя, імя па баць­ку; го­рад, навучальная установа (калектыў); узорст, клас (год навучання, стаж); сацыяльнае паходжанне, звесткі пра бацькоў, іх адносіны да дзіцяці і інш.

2. Інтарэсы, захапленні.

3. Узровень развіцця спецыяльных здольнасцей – характа­рысты­ка агуль­намастацкіх і харэаграфічных задаткаў і здоль­насцей вучня:

а) агульнамастацкія: эмацыянальная чуласць, слых, рытм, па­мяць, мы­сленне, успрыманне;

б) харэаграфічныя: знешнія (прапарцыянальнасць цела, вага і інш.) і фі­зічныя даныя (вывыратнасць, танцавальны шаг, пад’ём, гнуткасць, aplomb, ballon), каардынацыя, харэа­гра­фічная памяць, цягавітасць, артыстызм, выразнасць.

4. Узровень развіцця псіхалагічных якасцей: увагі, успры­ман­ня, па­мя­ці, мыслення, уяўлення.

5. Індывідуальна-тыповыя асаблівасці асобы: ярка выража­ныя ста­ноў­чыя і адмоўныя рысы характару; пераважаючы нас­трой; праявы твор­чай індывідуальнасці.

6. Характарыстыка эмацыянальна-валявой сферы асобы: сту­пень эма­цыянальнай узбуджальнасці, хуткасць працякання і зме­­ны эмоцый; моц­насць і глыбіня перажыванняў; эмацыя­наль­­ная ўстойлівасць пры няў­да­чах і ў складаных сітуацыях; мэ­­та­на­кі­ра­ванасць, ініцыятыўнасць, на­стой­лівасць у вучэнні і пра­цы; ад­носіны да цяжкасцей, вытрымка, са­ма­валоданне, умен­не стрым­ліваць эмоцыі; тып тэмпераменту; экстраверт – інтраверт.

7. Тыповыя маральныя якасці: адказнасць, самастойнасць, добрасум­лен­насць, калектывізм, дысцыплінаванасць, павага да іншых, працаві­тасць і г. д.

8. Асаблівасці вучэбнай дзейнасці: паспяховасць (якія адзнакі пе­ра­боль­шваюць, да якіх прадметаў (відаў творчай дзейнасці) больш здат­ны); агульныя адносіны да вучэння і да канкрэтных прадметаў, матывы навучання; адносіны да адзнак, да поспехаў і няўдач у навучанні; актыў­насць на занятках; здольнасць да навучання.

Дадатак 4
Схема самааналізу адкрытага ўрока харэаграфіі
1. Уводзіны ва ўрок

а) стварэнне псіхалагічнага настрою;

б) пастаноўка мэты;

в) фарміраванне матываў навучання.



2. Аснашчанасць урока

а) выкарыстанне дыдактычнага матэрыялу і тэхнічных сродкаў;

б) мэтазгоднасць выкарыстання сродкаў.

3. Змест урока

а) адпавяданне метадычнай структуры ўрока яго мэтам;

б) даступнасць падачы вучэбнага матэрыялу;

в) дыферэнцыяцыя вучэбных заданняў;

г) навуковасць зместу;

д) арганізацыя і выкарыстанне міжпрадметных сувязей;

е) маральная і светапогладная накіраванасць урока;

ж) эстэтычнае ўздзеянне ўрока на вучняў;

з) выкарыстанне эфектыўных метадаў навучання, іх варыятыўнасць;

і) варыятыўнасць і эфектыўнасць форм кантролю за вучзбнай дзей­на­сцю навучэнцаў;

к) актывізацыя ў навучэнцаў інтарэсу да прадмету, выкарыстанне гуль­нёвых метадаў.

4. Псіхалагічныя аспекты ўрока

а) змена відаў дзейнасці вучняў на ўроку;

б) выкарыстанне розных відаў памяці (зрокавая, рухавая, эмацыя­нальная, вобразная, славесна-лагічная).

5. Ацэнка дзейнасці навучэнцаў

а) ступень актыўнасці навучэнцаў;

б) арганізаванасць і дысцыпліна;

в) фізічнае развіццё навучэнцаў, уменне лагічна мысліць, аргумен­та­вана адказваць на пытанні выкладчыка;

г) развіццё харэаграфічных уменняў і навыкаў вучняў.

6. Ахрана працы на ўроку

а) гатоўнасць памяшкання (асвятленне, чысціня, стан паветра);

б) назіранне за самаадчуваннем навучэнцаў;

в) наяўнасць дынамічнай паўзы.



7. Узаемадзеянне вучняў і выкладчыка

а) узровень педагагічнага майстэрства, культура, такт, знешні выгляд, мова выкладчыка;

б) наяўнасць зваротнай сувязі з вучнямі;

в) забеспячэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату.



8. Вынікі ўрока

а) выкананне намечанага плана, ступень дасягнення мэты;

б) выкарыстанне выхаваўчых магчымасцей ацэнкі.

Дадатак 5
Схема агульнапедагагічнага аналізу ўрока харэаграфіі
1. Месца дадзенага ўрока ў сістэме урокаў па прадмеце, пра­віль­насць пастаноўкі мэты урока.

2. Арганізацыя урока

а) тып урока;

б) структура урока; яго элементы, іх паслядоўнасць і дазіроўка ў ча­се; адпавяданне пастраення ўрока яго зместу і пастаўленай мэце;

в) падрыхтаванасць калектыву да ўрока;

г) арганізацыя навучэнцаў для актыўнай работы на працягу ўсяго ўрока; спалучэнне групавой і калектыўнай работы на ўроку;

д) насычанасць урока; рацыянальнае выкарыстанне часу.



3. Змест урока

а) навуковасць і даступнасць вучэбнага матэрыялу;

б) правільнасць падбору матэрыяла для розных этапаў урока і відаў дзейнасці навучэнцаў;

в) адпавяданне зместу ўрока патрабаванням праграмы;

г) выхаваўчая накіраванасць урока;

д) сувязь тэорыі з практыкай; раскрыццё выкладчыкам практычнай значнасці ведаў; прымяненне ведаў на практыцы;

е) сувязь вывучаемага матэрыялу з раней пройдзеным; прыёмы паў­та­рэння пройдзенага;

ж) міжпрадметныя сувязі;

з) мова выкладчыка: граматнасць, эмацыянальнасць, лексічнае ба­гацце;

і) якасць ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;

к) мова вучняў.

4. Методыка правядзення ўрока

а) аснашчанасць, выкарыстанне нагляднасці, дыдактычнага матэ­рыя­лу на ўсіх этапах урока;

б) метады і прыёмы, ужываемыя выкладчыкам на кожным этапе ўрока;

в) адпавяданне метадаў зместу і мэтам урока, узросту і ўзроўню падрыхтоўкі вучняў; эфектыўнасць прымяняемых метадаў;

г) пастаноўка выкладчыкам мэты ўрока і падвядзенне вынікаў;

д) валоданне выкладчыкам метадамі актыўнага навучання; мэта­згод­насць прымянення гэтых метадаў на ўроку;

е) сістэма ацэнкі ведаў вучняў.

5. Зносіны вучняў на ўроку: тон, стыль адносін, манера зносін з вуч­нямі.

6. Работа і паводзіны вучняў на ўроку

а) актыўнасць вучняў;

б) інтарэс да матэрыялу ўрока;

в) адносіны да выкладчыка;

г) дысцыплінаванасць і арганізаванасць.

7. Агульныя вывады па ўроку. Улік вопыту дадзенага ўрока ў далейшай рабоце.

Дадатак 6
Узор запісу харэаграфічнай кампазіцыі
Урывак танца «Ойра» з вучэбна-метадычнага дапаможніка С. В. Гуткоўскай «Гарадскія бытавыя танцы»
Пастаноўка танца А. Жмуркінай, В. Ганчарова.

Апісанне танца

У танцы ўдзельнічаюць пяць пар. Перад пачаткам танца тры дзяў­чы­ны і два юнакі знаходзяцца ў левай кулісе, яшчэ дзве дзяўчыны і тры юна­кі – y правай кулісе.

1-я фігура – 16 тактаў.

Выконваецца музычнае суправаджэнне.



1–2-і такты

Першы юнак і першая дзяўчына рухаюцца адпаведна з правага і левага верхняга вугла па дыяганалі насустрач адзін аднаму рухам № 1 і ў канцы 2-га такта сустракаюцца ў цэнтры сцэны (мал. 1).




Мал. 1
3-i такт

Першы юнак і першая дзяўчына выконваюць рух № 2 з паваротам на 360° (юнак выконвае рух з левай нагі, дзяўчына – з правай).



4-ы такт

Першы юнак і першая дзяўчына выконваюць рух № 3 тварам адзін да аднаго, адначасова дзяўчына робіць трайны ўдар далонямі аб далоні юнака, рукі сагнуты ў локцях і знаходзяцца на ўзроўні грудзей.



5–6-ы такты

Першы юнак і першая дзяўчына рухам № 1 разыходзяцца па дыя­га­налях адпаведна ў правы і левы ніжнія вуглы. Адначасова другі юнак і другая дзяўчына рухаюцца адпаведна з правага і левага верхняга вуглоў па дыяганалі насустрач адзін аднаму рухам № 1 і ў канцы 6-га такта сустракаюцца ў цэнтры сцэны (мал. 2).




Мал. 2
7-ы такт

Першы юнак і першая дзяўчына рухам № 1 працягваюць прасоўвацца па дыяганалях адпаведна ў правы і левы ніжнія вуглы. Другі юнак і другая дзяўчына выконваюць рух № 2 з паваротам на 360° (юнак выкон­вае рух з левай нагі, дзяўчына – з правай).



8-ы такт

Першы юнак і першая дзяўчына выконваюць рух № 3 тварам да гле­да­ча. Другі юнак і другая дзяўчына выконваюць рух № 3 тварам адзін да ад­наго, адначасова хлопец правай рукой паціскае правую руку дзяў­чыны.



9–11-ы такты

Першы юнак і першая дзяўчына прасоўваюцца спіной уздоўж куліс рухам № 1. Другі юнак і другая дзяўчына рухам № 1 разыходзяцца па дыя­ганалях адпаведна ў правы і левы ніжнія вуглы. Трэці юнак і трэцяя дзяўчына рухаюцца адпаведна з правага і левага верхніх вуглоў па дыя­га­налі насустрач адзін аднаму рухам № 1 і ў канцы 10-га такта сустра­каюцца ў цэнтры сцэны (мал. 3).





Мал. 3
12-ы такт

Першы і другі юнакі і першая і другая дзяўчаты выконваюць рух № 3 тва­рам да гледача. Трэці юнак і трэцяя дзяўчына выконваюць рух № 3 тварам адзін да аднаго, адначасова хлопец абдымае дзяўчыну і яны пля­скаюць адзін аднага па спіне.



13-ы такт

Першы юнак з чацвёртай дзяўчынай, чацвёрты юнак з першай дзяў­чы­най, a таксама пяты юнак з другой дзяўчынай, другі юнак з пятай дзяў­чынай выконваюць вярчэнне ў парах, трымаючыся пад правыя са­гну­тыя ў локцях рукі. Адначасова трэці юнак і трэцяя дзяўчына рухам № 1 разыходзяцца па дыяганалях адпаведна ў правы і левы ніжнія вуглы.



14-ы такт

Першы юнак і першая дзяўчына, другі юнак і другая дзяўчына пра­цяг­ваюць рухацца спіной уздоўж куліс. Адначасова чацвёрты і пяты юнакі і чацвёртая і пятая дзяўчаты рухаюцца насустрач адзін аднаму (мал. 4). Трэці юнак і трэцяя дзяўчына прасоўваюцца спіной уздоўж ку­лі­с рухам № 1.





Мал. 4
15–16-ы такты

Чацвёрты юнак сустракаецца ў цэнтры з чацвёртай дзяўчынай, a пяты юнак – з пятай дзяўчынай, астатнія юнакі і дзяўчаты паварочваюцца тва­рам адны да адных і ў профіль да гледача (дзяўчаты стаяць уздоўж ле­вых куліс, юнакі – уздоўж правых). Усе выконвавдць рух № 5 (мал. 5).




Мал. 5

Апісанне рухаў

Музычны памер – 2/4.



Рух № 1

Выконваецца на адзін такт музыкі. Зыходнае становішча: III пазіцыя ног, рукі апушчаны ўздоўж корпуса, кісці рук сціснуты ў кулачкі.



1-ы такт

На «раз» – лёгкі скачок наперад на правую нагу, левую нагу, са­гну­тую ў калене, прыпадняць ззаду.

На «два» – лёгкі скачок наперад на левую нагу, правую нагу, сагну­тую ў калене, прыпадняць ззаду.

Рух № 2

Выконваецца на два такта музыкі. Зыходнае становішча: III пазіцыя ног, рукі апушчаны ўздоўж корпуса, кісці рук сціснуты ў кулачкі.



1-ы такт

На «раз» – скачок на правай назе, левую нагу сагнутую ў калене, паставіць ў левы бок на насок, павярнуўшы калена да правай нагі.

На «два» – скачок на правай назе, левая ставіцца наперад на абцас.

2-і тактп

На «раз» – скачок на левай назе, правую нагу, сагнутую ў калене, паставіць у правы бок на насок, павярнуўшы калена да левай нагі.

На «два» – скачок на левай назе, правая ставіцца наперад на абцас.

Рух № 3

Выконваецца на адзін такт музыкі. Зыходнае становішча: III пазіцыя ног, рукі апушчаны ўздоўж корпуса, кісці рук сціснуты ў кулачкі.

На «раз» – крок правай нагой, левая ставіцца спераду накрыж; рукі падымаюцца ў I пазіцыю і ўдараюць правым кулачком па леваму зверху ўніз.

На «два» – паварот направа на 360° на абедзвюх нагах, ударыць ле­вым кулачком па праваму.



Рух № 4

Выконваецца на адзін такт музыкі. Зыходнае стаповішча: III пазіцыя ног, рукі апушчаны ўздоўж корпуса, кісці рук сціснуты ў кулачкі.

На «раз» – стаць на правую нагу з ударам, левая нага падымаецца са скарочаным пад’ёмам да шчыкалаткі правай нагі.

На «і» – стаць на левую нагу з ударам, правая нага падымаецца са скарочаным пад’ёмам да шчыкалаткі левай нагі.

На «два» – правая нага з ударам прыстаўляецца да левай y III па­зіцыю.

На «і» – паўза.



Рух № 5

Выконваецца на два такта музыкі. Зыходнае становішча: III пазіцыя ног, рукі апушчаны ўздоўж корпуса, кісці рук сціснуты ў кулачкі. Дзяў­чына і юнак стаяць y пары тварам адзін да аднаго.



1-ы такт

На «раз» – стаць на правую нагу, дзяўчына пляскае далонямі абе­дзвюх рук па далонях юнака зверху ўніз.

На «два» – пераступіць на левую нагу, юнак пляскае далонямі абе­дзвюх рук па далонях дзяўчыны.

2-і такт

На «раз» – крок правай нагой наперад на месца партнёра, рукі – на таліі, стан нахілены ў правы бок.



На «два» – крок левай нагой на месцы з паваротам праз правае плячо на 180°, партнёры мяняюцца месцамі.





ЛІТАРАТУРА
Алексютович, Л. Белорусские народные танцы, хоро­воды, иг­ры / Л. Алексютович. – Минск : Выш. шк., 1978. – 527 с.

Ваганова, А. Я. Основы классического танца / А. Я. Ва­га­но­ва. – Л. : Ис­кусство, 1980. – 177 с.

Гребенщиков, С. Белорусские танцы / С. Гребенщиков. – Минск : Наука и техника, 1987. – 240 с.

Гуткоўская, С. В. Гарадскія бытавыя танцы / С. В. Гуткоў­ская. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2008. – 139 с.

Гуткоўская, С. В. Стварэнне сцэнічнай кампазіцыі на аснове харэаграфічнага і музычнага фальклору / С. В. Гуткоўская, Н. М. Ха­дзінская. – Мінск: БДУК, 2000. – 100 с.

Гусев, Г. П. Методика преподавания народного танца. Тан­це­вальные движения и комбинации на середине зала / Г. П. Гу­сев. – М. : ВЛАДОС, 2004. – 208 с.

Гусев, Г. П. Методика преподавания народного танца. Уп­раж­нения у станка / Г. П. Гусев. – М. : ВЛАДОС, 2005. – 208 с.

Добровольская, Г. Н. Танец. Пантомима. Балет / Г. Н. Добро­вольская. – Л. : Искусство, 1975. – 128 с.

Захаров, Р. Работа балетмейстера с исполнителем / Р. За­ха­ров. – М. : Искусство, 1956. – 60 с.

Захаров, Р. Записки балетмейстера / Р. Захаров. – М. : Искус­ство, 1976. – 397 с.

Захаров, Р. Сочинение танца. Страницы педагогиче­ского опы­­та / Р. Захаров. – М. : Искусство, 1989. – 224 с.

Казимирская, И. И. Методические рекомендации по учебной педагогической практике для студентов 4 курса / И. И. Ка­зи­мир­ская [и др.] ; под ред. И. И. Казимирской. – Минск, 1996.

Клюева, Н. В. Технология работы психолога с учителем / Н. В. Клюева. – М. : ТЦ Сфера, 2000. – 185 с.

Лысенкова, В. В. Классический танец / В. В. Лысенкова. – Мозырь : Бе­лый ветер, 2000. – 471 с.

Мордовина, И. Н. Современные направления в хорео­графии (теория и практика) : учеб. пособие / И. Н. Мордовина. – Тамбов : Изд-во ТГУ, 2001. – 207 с.

Никитин, В. Ю. Модерн-джаз танец : История. Методика. Прак­тика / В. Ю. Никитин. – М. : Изд-во ГИТИС, 2000. – 440 с. : ил.

Никитин, В. Ю. Модерн-джаз танец : Продолжение обу­че­ния / В. Ю. Никитин. – М. : Изд-во ГИТИС, 2001. – 168 с.

Рождественская, Н. В. Психология художественного твор­че­­ства / Н. В. Рождественская. – СПб. : Языковой центр СПбГУ, 1995. – 270 с.

Романов, К. М. Формирование психологического мышления учителя : учеб. пособие / К. М. Романов. – Саранск : Изд-во Мор­­дов. ун-та, 1994. –108 с.

Савин, В. З. Композиция и постановка танца: На материале народного творчества : метод. пособие / В. З. Савин. – М. : ВНМЦНТ и КПР, 1990. – 37 с.

Тимоховец, Е. А. Педагогическая практика в школе: орга­ни­за­­ция, проектирование эффективного обучения / Е. А. Ти­мо­ховец, И. И. Цыркун. – Минск : БГПУ, 1998. – 92 с.

Ткаченко, Т. Работа с танцевальными коллективами / Т. Тка­ченко. – М. : Искусство, 1958. – 105 с.

Ткаченко, Т. Народные танцы / Т. Ткаченко. – М. : Искус­ство, 1975. – 656 с.

Уральская, В. И. Рождение танца / В. И. Уральская. – М. : Ис­кус­ство, 1982. – 115 с.

Чернышев, А. С. Психологические основы педагогической прак­тики студентов : учеб. пособие для пед. вузов / А. С. Чер­ны­­шев [и др.] ; под общ. ред. А. С. Чернышева. – М. : Пед. о-во России, 2000. – 139 с.

Чурко, Ю. М. Белорусский хореографический фольклор / Ю. М. Чурко. – Минск : Выш. шк., 1990. – 414 с.

Чурко, Ю. М. Линия, уходящая в бесконечность : субъек­тив­ные заметки о современной хореографии / Ю. М. Чурко. – Минск : Полымя, 1999. – 224 с.

Шереметьевская, Н. Е. Танец на эстраде / Н. Е. Шере­меть­ев­­ская. – М. : Искус­ство, 1985. – 416 с.

Вучэбнае выданне

ПРАГРАМА

ВУЧЭБНАЙ І ВЫТВОРЧАЙ ПРАКТЫКІ
па спецыяльнасці 1 -17 02 01

Харэаграфічнае мастацтва (па напрамках)

Рэдактар А. І. Гутарава

Тэхнічны рэдактар А. У. Гіцкая

Падпісана ў друк 2012. Фармат 60х841/16.

Папера пісчая № 2. Рызаграфія.

Ум. друк. арк. 1,69. Ул.-выд. арк. 1,09. Тыраж экз. Заказ .


Выдавец і паліграфічнае выкананне:

УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».

ЛИ № 02330/0003939 ад 19.05.2011.



Вул. Рабкораўская, 17, 220007, г. Мінск.





Каталог: process -> fakultet%205 -> Student -> Documents%20practice%20FZO
Documents%20practice%20FZO -> Праграма навукова-педагагічнай практыкі
Documents%20practice%20FZO -> Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Documents%20practice%20FZO -> Зацвярджаю першы прарэктар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Ю. П. Бондар “ ” 2011г. Рэгістрацыйны № праграма
Documents%20practice%20FZO -> Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Documents%20practice%20FZO -> Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
Documents%20practice%20FZO -> Праграма вучэбнай І вытворчай практыкі
Documents%20practice%20FZO -> Праграма вучэбнай І вытворчай практыкі
Documents%20practice%20FZO -> Вучэбная І вытворчая практыка


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал