Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ
Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Беларускі дзяржаўны універсітэт
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар БДУ
______________ В.І.Стражаў
(подпіс) (І.І.Прозвішча)
6.11.08 г
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-1318/вуч.
Гісторыя філасофскай думкі Беларусі
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
1- 21 02 01 «Філасофія»
Срок дзеяння вучэбнай праграмы – да 2011г.
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня ВМА ВНУ
Рэспублікі Беларусь
па гуманітарнай адукацыі
________ У.Л. Клюня
(подпіс) (І.І.Прозвішча)
__________________________
(дата)
|
|
|
2008 г.
Складальнікі:
І. М. Бабкоў, канд.філас.навук, дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ
Рэцэнзенты:
М.А. Мажэйка, д.філас.навук, прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
Н. А. Кандрычын, канд.філас.навук, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай філасофіі культуры БДУ
(пратакол № 8 ад 16.05.2008г.)
Навукова-метадычным саветам БДУ
(пратакол № 4 ад 22.05.2008г.)
Навукова-метадычным саветам па гуманітарным спецыяльнасцям
вучэбна-метадычнага аб’яднання вузаў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
(пратакол № 4 ад 25.06.2008г.)
Адказны за рэдакцыю: І. М. Бабкоў
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма па дысцыпліне «Гісторыя філасофскай думкі Беларусі» разпрацавана на аснове адукацыйнага стандарта і тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці «Філасофія».
Прапанаваная дысцыпліна, акрамя выбарачнага агляду філасофскай традыцыі ў Беларусі, імкнецца праблематызаваць саму беларускую думку, якая выступае як транскультурная і полілінгвістычная, як традыцыя памежжа. У межах дадзенага прадмету засяроджваецца ўвага на пэўных метадалагічных пытаннях гісторыка-філасофскага дыскурсу, на пашырэнні поля аб’ектнасці праз тэму “аўтар – твор – філасофская сістэма”.
Акрамя традыцыйнага гісторыка-філасофскага аналізу выкарыстоўваецца метадалагічны апарат інтэлектуальнай гісторыі, гісторыі ідэй, культурнай тэорыі, посткаланіяльных даследаванняў і інш.
У дадзеным курсе прадугледжваецца актыўнае выкарыстанне ведаў, ужо атрыманых у іншых гісторыка-філасофскіх курсах.
Мэта курса:
-
Выпрацоўка навыкаў самастойнага пошуку, выбару, аналізу асноўных тэкстаў філасофскай думкі Беларусі і іх сучаснай інтэрпрэтацыі.
Задачы курса:
-
выявіць сацыяльныя і культурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай традыцыі, яе ўзаемасувязь з заходнееўрапейскай і сусветнай традыцыяй;
-
прааналізаваць асноўныя этапы і накірункі філасофскай думкі Беларусі ў іх паслядоўнасці, узаемадзеянні і ўзаемаўплывах;
-
прадставіць найбольш істотныя тэксты, у якіх выяўляецца філасофская традыцыя Беларусі;
-
выявіць ступень актуальнасці філасофскай спадчыны Беларусі ў кантэксце сучаснай культуры;
-
сфарміраваць у студэнтаў навыкі кампаратыўнага аналізу і сучаснага прачытання філасофскіх тэкстаў.
У выніку вывучэння курса студэнты павінны ведаць:
-
асноўныя накірункі і школы філасофскай думкі Беларусі;
-
спецыфіку і галоўныя спосабы вырашэння праблем, што фармуляваліся ў межах філасофскай традыцыі Беларусі.
У выніку вывучэння курса студэнты павінны ўмець:
-
вызначаць і аналізаваць лакальныя і рэгіянальныя кантэксты фарміравання канкрэтных філасофскіх накірункаў;
-
звязваць лакальныя тэндэнцыі ў развіцці філасофскай думкі Беларусі з еўрапейскім кантэкстам і інтэлектуальнай традыцыяй рэгіёна (Літва, Польшча, Украiна).
На вывучэнне даннай дысцыпліны ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам адводзіцца 166 часоў, з іх 68 часоў – аудыторныя, якія прыкладна размяркоўваюцца па наступным відам вучэбных заняткаў.
2. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
№
|
Назва тэмы
|
Лекцыі
|
Сем.
|
КСР
|
Усяго
| -
|
Уводзіны: беларуская думка і яе генеалогія
|
2
|
|
2
|
4
| -
|
Элементы філасофскай культуры ў беларускім сярэднявеччы (X-XV стст.)
|
2
|
2
|
|
4
| -
|
Эпоха Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім
|
2
|
2
|
2
|
6
| -
|
Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім
|
4
|
2
|
2
|
| -
|
Прававое і палітычнае мысленне ў ВКЛ
|
2
|
2
|
|
| -
|
Пачатак прафесійнай філасофіі: Віленская школа
|
4
|
2
|
2
|
| -
|
Віленская школа: эклектычная філасофія (філасофія resentiorum)
|
4
|
4
|
2
|
| -
|
Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай
|
4
|
2
|
|
| -
|
Постасветніцкае мысленне: рамантызм, народніцтва, пазітывізм
|
4
|
2
|
|
| -
|
Беларускае адраджэнне і яго самарэфлексія
|
2
|
2
|
|
| -
|
Беларуская савецкая філасофія
|
2
|
|
2
|
| -
|
Сучасная сітуацыя ў філасофіі Беларусі
|
2
|
|
2
|
|
|
Усяго:
|
34
|
20
|
14
|
68
|
3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Тэма 1. Уводзіны: беларуская думка і яе генеалогія
Гісторыя філасофіі ў Беларусі, інтэлектуальная і культурная гісторыя, гісторыя ідэй. Гісторыя беларускай думкі: прадмет даследавання, лакальная традыцыя мыслення, праект “беларускай філасофіі”.
Традыцыя думкі ў прасторы і часе: агульная характарыстыка. Адкрытыя межы. Полілінгвізм і транскультурнасць. Разрывы ў традыцыі. Уплывы і залежнасці. Канструяванне канону.
Пераемнасці і размежаванні. Канфлікт інтэрпрэтацый.
Перыядызацыя філасофскай думкі Беларусі. Мінулае як культурнае ўтварэнне: храналогія, марфалогія, генеалогія думкі.
Гісторыка-культурныя эпохі. Тыпы філасофскай культуры. Асобы і тэксты.
Даследаванні і інтэрпрэтацыі. Пётр Хмялёўскі “Лібералізм і абскурантызм на Літве і Русі”. Вацлаў Ластоўскі “Гісторыя крыўскай кнігі”. Аляксандр Цвікевіч “Западно-руссизм”. Віленская міжваенная школа даследаванняў (У. Татаркевіч, С. Пігонь і інш.). Польская (Варшаўская) школа гісторыі ідэй. Літоўскія гісторыка-філасофскія даследаванні. Беларуская гісторыка-філасофская школа і яе набыткі.
Метадалогіі даследчых стратэгій. Гісторыка-архіўныя даследаванні. Герменеўтыка традыцыі. Дэканструкцыя. Археалогія “калектыўных сістэм думкі”. Генеалогія мыслення.
Тэма 2. Элементы філасофскай культуры ў беларускім сярэднявеччы (X-XV стст.)
Агульная характарыстыка эпохі: паміж Поўначчу і Поўднем. Нарманы (варагі) і Візантыя. Грэцкая вера і традыцыйная культура. “Славянская” мова і “руская” гісторыя. Момант пачатку: Крыўе, Русь, Літва. Хрысціянская цывілізацыя.
Тып філасофскай культуры: позневізантыйскі канон (І. Дамаскін) і балгарскае пасрэдніцтва. Культура цытат. Ідэал філасофіі як «мудрасці без сілагізмаў».
X-XIII стст. Перакладная літаратура: “Ізборнікі Святаслава”, “Шасціднеў”, “Фізіолаг”. Палемікі: мітрапаліт Іларыён “Слова пра закон і ласку”, Клімент Смаляціч “Пасланне Фаме прасвітэру...”. Царкоўнае красамоўства, казанні: Кірыла Тураўскі: «Прытча пра сляпога і кульгавага». Агіяграфія: Ефрасіння Полацкая, Аўрамій Смаленскі, “Слова пра манаха Марціна”. Летапісанне: “Аповесць мінулых гадоў”, Галіцка-валынскі летапіс, Кіева-пячорскі патэрык. “Слова аб паходзе Ігаравым” як помнік эпохі.
XIV-XV стст. Рыгор Цамблак. Беларуска-літоўскія летапісы. Перакладная літаратура: “Аповесць пра трох каралёў”, “Аповесць пра Трою”, “Александрыя”. “Кіеўскі рэнесанс” XV стагоддзя. “Арыстоцелева брама”. “Логіка Авіасафа”.
Тэма 3. Эпоха Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім
Агульная характарыстыка эпохі. Гурткі гуманістаў і адкрыццё антычнасці. Новалацінская літаратура. Антычны ідэал філасофіі і “эпікурэйства” XVI-XVII стст.
Францішак Скарына (каля 1490 – пасля 1551): паміж Адраджэннем і Рэфармацыяй. Тып асобы. “Біблія руска”. Прадмовы і пасляслоўі Скарыны. Біблейская экзэгетыка.
Тэма 4. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім
Агульная характарыстыка рэфармацыйнага руху. Лютэране, кальвіністы, антытрынітарыі. Рэфармацыйныя элементы ў праваслаўі. Sola fide i Sola scriptura. Індывідуалізм, рацыяналізм, іррацыяналізм, сацыяльны крытыцызм.
Сымон Будны (каля 1530 – 1593): “Катэхізіс”, “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, “Аб свецкай уладзе”.
Тэма 5. Прававое і палітычнае мысленне ў ВКЛ
Анджэй Фрыч Маджэўскі (1505–1572) і традыцыя “направы Рэчы Паспалітай”. Пратэстанцкія карані палітыка-прававога мыслення. “Сармацкая цывілізацыя” і яе крытыкі. “Боскае” і “натуральнае” права. Ідэя свабоды і ідэя рэспублікі.
Андрэй Волан (1530–1610). Ідэя свабоды і ідэя справядлівасці. Справядлівасць дыстрыбутыўная і камутатыўная. “Аб гаспадары і яго асабістых дабрачыннасцях”, “Аб палітычнай альбо грамадзянскай свабодзе”.
Аарон Алізароўскі (1610–1659). Натуральнае права і формы чалавечых супольнасцяў. Палітычная, філасофская і прававая свабоды. “Аб палітычнай супольнасці людзей”.
Тэма 6. Пачатак прафесійнай філасофіі: Віленская школа
Позняя схаластыка: агульная перыядызацыя і характарыстыка. Тып мыслення і структура курсаў філасофіі. Філасофія тэарэтычная (рацыянальная, натуральная і транснатуральная) і практычная (манастыка, эканоміка, палітыка).
Мацей Казімір Сарбеўскі (1595–1640). Курсы па паэтыцы і рыторыцы. Мімезіс і “аўтаномнасць творчага акта”. “Багі язычнікаў”.
Лука Залускі (1604–1676). Арыентацыя на “практычную філасофію”. “Агульная філасофія”.
Сігізмунд Лаўксмін (1596–1670): “Практычнае красамоўства”, “Сутнасць дыялектыкі”.
Альберт Каяловіч (1609–1677) і палеміка з эксперыментальным прыродазнаўствам. “Зрок, што удакладнены розумам”.
Тэадор Білевіч (cяр. XVII – пачатак XVIII) “Філасофія рацыянальная, натуральная і маральная”.
Тэма 7. Віленская школа: эклектычная філасофія
(філасофія resentiorum)
Эксперыментальнае прыродазнаўства і трансфармацыі “другой схаластыкі”.
Антоні Скарульскі (1715–1780) і мадэрнізацыя арыстацелізму. Эмансіпацыя філасофіі ў сістэме схаластычных ведаў. “Каментары па філасофіі альбо логіцы...”.
Станіслаў Шадурскі (1726–1786) філасофія “розуму і адчуванняў”. Інкарпарацыя картэзіанства. “Філасофскія палажэнні з агульнай фізыкі”.
Бенедыкт Дабшэвіч (1722–1794) і канчатковая перамога “філасофіі новых”. Гнасеалагізацыя логікі. “Погляды новых філосафаў”.
Тэма 8. Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай
Перыядызацыя і катэгорыі мыслення. Асветніцтва і мадэрнасць. Трансфармацыі ідэі філасофіі. Віленская школа: фізіякратызм (Еранім Страйноўскі (1752–1816), Іахім Храптовіч (1729–1812).
Казімір Нарбут (1738–1807). Канчатковы разрыў са схаластыкай. Логіка як тэорыя пазнання. Псіхалагізацыя і антрапалізацыя логікі. “Логіка, альбо навука аб роздуме і развазе”, “Выбраныя развагі з філасофіі”.
Ян Снядэцкі (1756–1830). Рэдэфініцыя філасофіі. Палеміка з І. Кантам і нямецкай школай. Дэуніверсалізацыя розуму. Розум і “неразумнае”. Элементы фенаменалогіі. “Пра філасофію”, “Філасофія чалавечага розуму”.
Анёл Доўгірд (1776–1835). Крытычны рэалізм. Палеміка (разыходжанні) з І. Кантам. Псіхалагізацыя логікі. “Логіка тэарэтычная і практычная”, “Даклад, маючы за мэту давесці рэчаіснасць чалавечага пазнання”.
Тэма 9. Постасветніцкае мысленне:
рамантызм, народніцтва, пазітывізм
Агульная характарыстыка часу. Катэгорыі мыслення: асоба, народ, гісторыя.
Ёзэф Галухоўскі (1797–1858) “Філасофія ў жыцці цэлых народаў і асобнага чалавека”.
Фларыян Бохвіц (1799–1856) і элементы рэлігійнага персаналізму.
Адам Міцкевіч (1798–1855), Анджэй Тавяньскі (1799–1878). Гісторыясофія, месіянізм, містыцызм.
Дыскурс этнаграфіі (Зарыян Даленга-Хадакоўскі (1784–1825), Ян Чачот (1796–1847) і інш.). Народ як аб’ект даследаванняў і як (патэнцыйны) суб’ект гісторыі.
Ідэалогія народніцтва. Сацыяльнае мысленне і “праекты вызвалення”. Феномен “абуджальнікаў”. Генеалогія беларускай ідэі (ад Кастуся Каліноўскага (1838–1864) да Францішка Багушэвіча (1840–1900).
Тэма 10. Беларускае адраджэнне і яго самарэфлексія
Сацыякультурныя ўмовы і фактары фарміравання беларускага нацыянальнага руху. Міф паходжання і фарміраванне канону. Прыналежнасць да “заходняй цывілізацыі”. Этнічнае і сацыяльнае.
Максім Багдановіч (1891–1917) “Белорусское возрождение”.
Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч) (1896–1923) “Адвечным шляхам”. Беларусь як “мяжа між Захадам і Усходам”. Ідэя недалучэння. Беларускі дух і філасофія творчасці. «Ліючаяся форма» і новыя сацыяльныя практыкі.
Уладзімір Самойла (Суліма) (1878–1941). Запозненае “фіхтэанства” і “крытычны аптымізм”. “Гэтым пераможам”.
Аляксандр Цвікевіч (1898–1937) і беларускае посткаланіяльнае мысленне. Аналіз тэорыі і практыкі “русіфікацыі” XIX ст. Палеміка з “еўразійцамі”. “Западно-руссизм...”.
Тэма 11. Беларуская савецкая філасофія
Савецкая цывілізацыя як перыферыйная мадэрнасць. Фарміраванне і развіццё савецкай філасофіі: паміж парадыгмай “крытыкі” і ідэалам “навукі”. Статус філасофіі ў познесавецкія часы: структура “філасофскіх навук”. Беларуская савецкая філасофія: школы і накірункі. У. М. Іваноўскі, М. М. Нікольскі, Б. Э. Быхоўскі. Філасофскія даследаванні ў пасляваеннай Беларусі.
Гісторыка-філасофская школа: (А. С. Майхровіч, У. М. Конан, Э. К. Дарашэвіч і інш.). Школа філасофіі навукі (В. С. Сцёпін і інш.). Фенаменалагічна-герменеўтычная арыентацыя (А. А. Міхайлаў і інш.).
Тэма 12. Сучасная сітуацыя ў філасофіі Беларусі
Беларускае мысленне і постсавецкая філасофія: апазнаванне, сутыкненне, дыялог. Тэндэнцыі і накірункі: традыцыяналізм, постмадэрнізм, посткаланіяльная думка.
Выданні, прафесійныя і навучальныя цэнтры, накірункі даследаванняў.
4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Літаратура
Асноўная:
-
Абушенко, В. Философия Беларуси // Новейший философский словарь. Мн., 1998.
-
Дорошевич, Э.К., Конон, В.М. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии М., 1972.
-
Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период) Мн., 1977.
-
Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962.
-
Козел, А.А. Философская мысль Беларуси. Мн., 2004.
-
Майхрович, А.С. Становление нравственного самосознания. Из истории духовной культуры Беларуси. Мн., 1997.
-
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 года) Мн., 1973.
-
Шалькевіч, В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999.
Дадатковая: -
Бабкоў, І.М. Філасофія Яна Снядэцкага. Мн, 2002.
-
Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII – середине XVIII века. Мн., 1971.
-
Горский, В.С. Философские идеи в культуре Киевской Руси. Киев, 1988.
-
Дорошевич, Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.
-
Дорошевич, Э.К. Аниол Довгирд – мыслитель эпохи Просвещения. Мн., 1967.
-
Дубровский, В.В. Казимир Нарбут. Мн., 1979.
-
Еворовский, В.Б. Философская мысль Киевской Руси XI-XIII вв. Тенденции становления. Мн., 1996.
-
Конон, В.М. От Ренессанса к классицизму: Становление эстетической мысли Белоруссии в XVI-XVII вв. Мн., 1977.
-
Лушчыцкі, І.Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX веку. Мн., 1958.
-
Мохнач, Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30 – 40-е годы XIX в. Мн., 1971.
-
Мохнач, Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму: Общественно-политическая и философская мысль Белоруссии конца 10-х начала 50-х годов XIX века. Мн., 1978.
-
Падокшын, С.А. Філасофія эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1989.
-
Падокшын, С.А., Сокал, С. Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI - XVIII ст. Мн., 2000.
-
Цукерман, А.Я. Философская мысль в Белоруссии середины XVIII века. Мн., 1980.
Хрэстаматыі, энцыклапедыі: -
Анталогія сучаснага беларускага мыслення. СПб., 2003.
-
Асветнікі зямлі Беларускай: X – пачатак XX стагоддзя. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2006.
-
Памятники философской и общественно-политической мысли Белоруссии XVII-первой половины XVIII века. Мн., 1991.
-
Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X-XIX стагоддзі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.
Поделитесь с Вашими друзьями: |