Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ___________________М.І. Новік
СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАЦЫ
навукова-даследчай групы “Анамастыкон”
за 2 семестр 2010/2011 навучальнага года
1. СНДГ працуе пры кафедры беларускага мовазнаўства.
2. За справаздачны перыяд было праведзена 5 пасяджэнняў СНДГ (Пасяджэнні адбываліся ў адпаведнасці з зацверджаным планам).
3. На пасяджэннях было заслухана і абмеркавана 12 дакладаў.
Па выніках абмеравання было рэкамендавана: 9 дакладаў для выступлення на канферэнцыях, 10 прац для публікацыі ў зборніках матэрыялаў канферэнцый, 1 праца (“Антрапонімы ў гістарычнай прозе берасцейскіх пісьменнікаў” Т. Краўцовай) для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
5. Члены СНДГ прымалі ўдзел у наступных навуковых мерапрыемствах:
– 2 студэнты ўдзельнічалі ў рэгіянальным навукова-практычным семінары “Мова. Этнас. Культура” (Брэст, 16 лютага 2011 года);
– 1 студэнтка ўдзельнічала ў працы навукова-практычнага семінара “Рэалізацыя навукова-даследчых праектаў студэнтаў і школьнікаў; актуальнасць, праблемы, перспектывы” (28 красавіка 2011, г. Брэст).
– 3 студэнты ўдзельнічалі ў міжфакультэцкай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Мова і маўленне: гісторыя і сучаснасць” (31 сакавіка 2011);
– 1 студэнтка ўдзельнічала ў працы рэспубліканскай канферэнцыі «Классика и современность» (14 лютага 2011 года, г. Брэст);
– 1 студэнтка ўдзельнічала ў працы рэспубліканскай канферэнцыі «Берасцейшчына: моўнакультурная прастора» (17 лютага 2011 года, г. Брэст);
– 3 студэнты ўдзельнічалі у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых філолагаў “Слова ў мове, маўленні, тэксце” (27 красавіка 2011 года, г. Брэст);
– 2 студэнты ўдзельнічалі у ХІІІ Рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі маладых вучоных (13 мая 2011 года, г. Брэст);
– 1 студэнтка ўдзельнічала у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ” (5 красавіка 2011 года, г. Брэст);
– 2 студэнткі ўдзельнічалі у Рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі “Намінатыўныя і функцыянальныя аспекты вывучэння мовы і маўленчай дзейнасці ў школе і ВНУ” (28 красавіка 2011 года, г. Брэст).
Падрыхтаваны матэрыялы ў зборнікі матэрыялаў адпаведных канферэнцый.
Акрамя таго, на пасяджэннях СНДГ былі разгледжаны іншыя пытанні:
Нацыянальна-культурны кампанент іменаслову гістарычнай прозы;
Выхаваўчая і адукацыйная функцыя паэтонімаў у кантэксце літаратурнай казкі
Навуковы кіраўнік /С.Ф. Бут-Гусаім /
Поделитесь с Вашими друзьями: |