Загад прэзідэнта № 8972 ад 12 снежня 1941 г. Дазволіць ваеннаму міністру і міністру ваенна-марскога флоту стварэнне і падтрыманне ваеннай аховы і патруліравання, а таксама прыняцце іншых мер, якія адпавядаюць абароне стратэгічных аб'ектаў ад пашкоджання або знішчэння.
Паколькі Злучаныя Штаты ў цяперашні час знаходзяцца ў стане вайны, і існуе сур'ёзная і непасрэдная патэнцыйная небяспека нападаў на стратэгічныя аб'екты краіны, што можа пагражаць нашай абароне; і
Паколькі Кангрэс Злучаных Штатаў на апошнім паседжанні прызнаў існаванне гэтай небяспекі, і вырашыў аб'яднаць высілкі па супрацьдзеянню тым, хто будзе перашкаджаць нацыянальнай абароне, і забяспечыць для іх цяжкія пакаранні.
Калі будзе палічана неабходным у інтарэсах нацыянальнай абароны, пры ўзнікненні небяспечных сітуацый або іншых неспрыяльных умоў, прыняць адмысловыя меры засцярогі ў узброеннай ахове і патруляванні стратэгічных аб'ектаў ад пашкоджання альбо разбурэння.
Такім чынам, у сілу паўнамоцтваў, прадстаўленых мне як Прэзідэнту Злучаных Штатаў і як Галоўнакамандуючаму арміі і флоту Злучаных Штатаў, я загадваю ўпаўнаважыць ваеннага міністра, калі ён злічыць такія дзеянні неабходнымі або пажаданым, і міністра ваенна-марскога флоту, калі ён злічыць такія меры неабходнымі або пажаданымі, арганізаваць ахову і патруляванне стратэгічных аб'ектаў ад пашкоджання альбо знішчэння, як гэта прадугледжана ў Законе ад 20 красавіка 1918 г., 40 ст. 533, і папраўкамі, прадугледжанымі Законам ад 30 лістапада 1940 г., 54 ст. 1220, і Законам ад 21 жніўня 1941 г., 55 ст. 655.
Гэты загад не азначае абмежаванне або змена абавязкаў і адказнасці Федэральнага Бюро Расследаванняў, Міністэрства юстыцыі, у сувязі з расследаваннем магчымых дыверсій.
[Подпіс:] Франклін Рузвельт
Белы Дом, 12 снежня 1941г. Пераклад на беларускую мову Д. Г. Унучко