ЗАКОН Республики Беларусь от 09.01.2006 N 98-З "АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 17 января 2006 г. N 2/1195
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2006 г. N 98-З
АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым
Законе
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:
ахова гiсторыка-культурнай спадчыны - сiстэма арганiзацыйных, прававых,
эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер,
накiраваных на выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў
творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць,
наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека
статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне
i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах
зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны;
гiсторыка-культурная спадчына - сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i
сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi,
увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
гiсторыка-культурныя каштоўнасцi - матэрыяльныя аб'екты (матэрыяльныя
гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека
(нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), якiя маюць адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якiм нададзены статус гiсторыка-
культурнай каштоўнасцi;
калекцыя - навукова абгрунтаваны збор рухомых матэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцей;
камплект - набор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей,
якiя маюць агульнае прызначэнне;
культурны пласт - пласт зямлi, якi змяшчае рэшткi дзейнасцi чалавека;
мемарыяльныя кватэры - нежылыя памяшканнi, звязаныя з важнейшымi
гiстарычнымi падзеямi, жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў,
дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва i прызначаныя для ўвекавечання памяцi аб
iх, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны
1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi
Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона, iншых
актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародных дагавораў
Рэспублiкi Беларусь.
2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы,
чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага
дагавора.
Артыкул 3. Прынцыпы i асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Дзяржаўная палiтыка ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
грунтуецца на прынцыпах:
1.1. прызнання гiсторыка-культурнай спадчыны фактарам развiцця дзяржавы;
1.2. адказнасцi дзяржавы за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;
1.3. удзелу грамадзян у ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
2. Асноўнымi напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-
культурнай спадчыны з'яўляюцца:
2.1. выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi
чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць;
2.2. наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi
чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўлiк гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
2.3. захаванне i аднаўленне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей з улiкам
неабходнасцi безумоўнага захавання iх адметных духоўных, мастацкiх i (або)
дакументальных вартасцей;
2.5. фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў
рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, iншых крынiц, не забароненых
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць:
аказваць дзяржаўным органам садзейнiчанне ў рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў
сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
папулярызаваць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
ажыццяўляць грамадскi кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў парадку, устаноўленым Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны;
садзейнiчаць фармiраванню ў грамадзян патрыятызму, адказнасцi за захаванне
гiсторыка-культурнай спадчыны;
ажыццяўляць iншую звязаную з аховай гiсторыка-культурнай спадчыны дзейнасць,
не забароненую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны настае адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2
ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ АХОВЫ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў
сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi Саветамi
дэпутатаў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама iншымi
дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:
вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
уносiць у мiжнародныя арганiзацыi прапановы аб уключэннi гiсторыка-
культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або
Мiжнародны спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;
ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй
Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года "О
Президенте Республики Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь, 1995 г., N 17, ст. 179; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Беларусь, 1997 г., N 24, ст. 463), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай
палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
зацвярджэння канцэпцый i рэспублiканскiх праграм па ахове гiсторыка-
культурнай спадчыны, забеспячэння iх выканання i кантролю за iм;
надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi
чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пазбаўлення iх такога
статусу;
устанаўлення парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай
спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая
змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;
устанаўлення парадку часовага вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных
нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi
заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9. Кампетэнцыя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у сферы
аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў
сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
падрыхтоўкi прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны;
распрацоўкi, прыняцця (выдання) у межах сваёй кампетэнцыi актаў
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
арганiзацыi кантролю за выкананнем гэтага Закона, у тым лiку за ўтрыманнем i
выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
каардынацыi дзейнасцi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;
арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-
культурнай спадчыны;
вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi
Беларусь;
забеспячэння фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне
Рэспублiкi Беларусь;
аказання юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным
прадпрымальнiкам, арганiзацыйнай, метадычнай i iншай дапамогi па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны;
выдачы юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным
прадпрымальнiкам, абавязковых для выканання пiсьмовых прадпiсанняў у сферы аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны;
удзелу ў мiжнародных праграмах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
удзелу ў дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, якiя апынулiся за яе межамi;
выдачы пiсьмовага дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь
рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных
нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ажыццяўлення кантролю за
выкананнем умоў iх часовага вывазу;
папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў i мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Мясцовыя Саветы дэпутатаў удзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi
ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
1.1. зацвярджэння рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны i кантролю за iх выкананнем;
1.2. садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.3. садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай
спадчыны;
1.4. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.5. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi
дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
2.1. распрацоўкi рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
i забеспячэння iх выканання;
2.2. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па выяўленню
матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя
могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, iх вылучэнню для надання
статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
2.3. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i
аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. правядзення ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей i забеспячэння
кантролю за iх утрыманнем i выкарыстаннем;
2.5. аказання садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-
культурнай спадчыны;
2.6. заахвочвання грамадзян, якiя пражываюць на адпаведнай тэрыторыi, да
ўдзелу ў ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
2.7. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.8. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
(далей - Навукова-метадычная рада) ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне
аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
2. Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:
2.1. прымае рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i
нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;
2.2. прымае рашэннi аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;
2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. выдае заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням
кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ
на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-
праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
2.5. выдае заключэннi аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення
гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi iх адметных духоўных,
мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
2.6. выдае заключэннi аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;
2.7. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
3. Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь i яе склад зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
4. Дзейнасць Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца за кошт сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на ўтрыманне Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 12. Вiды гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Комплексныя гiсторыка-
культурныя каштоўнасцi
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя вiды:
1.1. матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне
якiх складае iх змест;
1.2. нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае
ўвасабленне якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.
2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца
комплекснымi матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi:
2.1. два i больш матэрыяльныя аб'екты сабраны разам па пэўных прыкметах i
(або) размешчаны побач (пры гэтым у склад комплекснай нерухомай матэрыяльнай
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi як асобны кампанент можа быць уключана
навакольнае асяроддзе);
2.2. два i больш матэрыяльныя аб'екты аб'яднаны агульнымi прыкметамi i
размешчаны ў розных месцах.
3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца
комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi iх змест
выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх
уваходзяць розныя па свайму характару дзеяннi (танцы, песнi, iншыя
нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека). Увасобленыя нематэрыяльныя
гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi
нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.
Артыкул 13. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:
1.1. дакументальныя помнiкi - акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя i
графiчныя дакументы, кiнафотадакументы i гуказапiсы, старажытныя i iншыя
рукапiсы i архiвы, рэдкiя друкаваныя выданнi;
1.2. запаветныя мясцiны - тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты,
створаныя чалавекам цi чалавекам i прыродай;
1.3. помнiкi археалогii - умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады,
гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы,
асобнае жыллё); курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi,
маўзалеi i iншыя пахаваннi; старажытныя збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага
i вытворчага прызначэння; фартыфiкацыйныя збудаваннi; культавыя збудаваннi
(храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы,
культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi); iнфраструктура сухапутных, водных
i водна-волакавых шляхоў; манетныя i рэчавыя скарбы; культурны пласт, у тым лiку
ўсе рухомыя i нерухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя змяшчаюцца ў iм, а таксама на
дне прыродных i штучных вадаёмаў;
1.4. помнiкi архiтэктуры - будынкi, збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага,
вытворчага, ваеннага або культавага прызначэння, асобныя цi аб'яднаныя ў
комплексы i ансамблi (разам з навакольным асяроддзем), аб'екты народнага
дойлiдства, а таксама звязаныя з указанымi аб'ектамi творы выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;
1.5. помнiкi гiсторыi - будынкi, збудаваннi, а таксама мемарыяльныя кватэры
i iншыя аб'екты, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём
грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, з развiццём навукi i тэхнiкi,
культуры i быту, з жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў,
дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва;
1.6. помнiкi горадабудаўнiцтва - забудова, планiровачная структура або
фрагменты населеных пунктаў (разам з навакольным асяроддзем, у тым лiку
культурным пластом). Помнiкi горадабудаўнiцтва, як правiла, з'яўляюцца
комплекснымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
1.7. помнiкi мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых
вiдаў мастацтва.
2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне
якiх у прасторы патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да
частковай або поўнай страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або)
дакументальных вартасцей;
2.2. рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне
якiх у прасторы не звязана са змяненнем iх адметных духоўных, мастацкiх i (або)
дакументальных вартасцей.
Артыкул 14. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi,
традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест
геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi
чалавека.
2. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. фiксаваныя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя могуць
быць поўнасцю зафiксаваны i не залежаць ад iх стваральнiкаў;
2.2. увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змест або
адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх поўнасцю цi
часткова страчваюцца са знiкненнем iх стваральнiкаў, носьбiтаў або змяненнем
умоў iх iснавання.
Артыкул 15. Эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi
1. Поўная, дакладная i якасная фiксацыя нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi зацвярджаецца ў якасцi эталона
фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку,
устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
2. У выпадку выяўлення больш поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi
нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь мае права прызнаць раней прыняты эталон фiксаванай нематэрыяльнай
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi несапраўдным i зацвердзiць у якасцi эталона
нававыяўленую яе фiксацыю.
3. Эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
падлягаюць ахове, як i рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.
Артыкул 16. Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на адпаведныя катэгорыi ў
залежнасцi ад iх гiсторыка-культурнай значнасцi. Катэгорыя гiсторыка-культурным
каштоўнасцям надаецца i пры неабходнасцi змяняецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь на падставе рашэнняў Навукова-метадычнай рады аб неабходнасцi аднясення
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi i аб неабходнасцi змянення
яе катэгорыi.
Катэгорыi, нададзеныя гiсторыка-культурным каштоўнасцям, указваюцца ў
Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя
катэгорыi:
2.1. катэгорыя "0" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя ўключаны або
прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i
прыроднай спадчыны або Мiжнародны спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад
пагрозай;
2.2. катэгорыя "1" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць мiжнародную значнасць;
2.3. катэгорыя "2" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць нацыянальную значнасць;
2.4. катэгорыя "3" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць значнасць для асобных
рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь.
3. Матэрыяльныя аб'екты, якiя ўваходзяць у склад комплексных матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лiчацца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi
каштоўнасцямi без катэгорыi.
4. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя
катэгорыi:
4.1. катэгорыя "А" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць
i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;
4.2. катэгорыя "Б" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або
часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле цi адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх аб'ектыўна з часам могуць
змяняцца.
Поделитесь с Вашими друзьями: |