Закон республики Беларусь от 09. 01. 2006 n 98-з "аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь"



старонка3/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.79 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4
Глава 6

ЗАХАВАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ


Артыкул 27. Меры па захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму

арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых,

iнфармацыйных i iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння або пагрозы

знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення,

прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або

пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення,

пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага

асяроддзя i зон аховы нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя

каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання

адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых

каштоўнасцей.


Артыкул 28. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей


1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) перамяшчэнне гэтых

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або

стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы), прычыненне iм шкоды або

стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне

пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i

пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) забараняюцца, за

выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

дапускаецца ў выключных выпадках толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-

праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гэтай

каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння

захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Немагчымасць

захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы

ўстанаўлiваецца Навукова-метадычнай радай.

3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi (яе навакольнага асяроддзя i зон аховы) i прычынення ёй шкоды,

пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама

навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай

матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнага асяроддзя i зон

аховы) дапускаюцца толькi па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi

iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў

стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага

асяроддзя, санiтарных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-

даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца змяненне гэтай гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных

вартасцей.

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца iнфармацыя аб прыналежнасцi

гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-

культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

Ахоўныя дошкi адзiнай формы, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры

Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiкаў

гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

6. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi

з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны

знак.
Артыкул 29. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца наступныя зоны аховы

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта.

2. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх

межы, склад i рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджаным

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей прадугледжваюцца абмежаванне або поўная

забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнаму асяроддзю) i ўмовам iх

утрымання i выкарыстання.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi,

уключаючы рэжымы ўтрымання i выкарыстання гэтых зон, распрацоўваецца ў

адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для кожнай нерухомай

матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

3. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а

таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых

матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення

забараняецца.

4. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей выконваюцца толькi ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i

выкарыстання гэтых зон аховы.


Артыкул 30. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей


1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння, страта або стварэнне пагрозы

страты, знiкненне або стварэнне пагрозы знiкнення, прычыненне шкоды або

стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне

пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых

матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне комплексных рухомых матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная

каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi.

Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца

копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, створаная за кошт

уласнiка калекцыi.


Артыкул 31. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей


1. Захаванне фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

ажыццяўляецца шляхам выяўлення поўных, дакладных i якасных iх фiксацый,

зацвярджэння iх у якасцi эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей i захавання гэтых эталонаў.

2. Для забеспячэння захавання фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей забараняюцца знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння, страта або

стварэнне пагрозы страты, знiкненне або стварэнне пагрозы знiкнення, прычыненне

шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або

стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне

эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Для забеспячэння захавання ўвасобленых нематэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры

для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам

традыцый або народных промыслаў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для

культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а

таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi

i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам увасобленых

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне

ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.


Артыкул 32. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей
1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх

навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца

рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi або эталоны фiксаваных

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, вытворчасць, размяшчэнне,

захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi,

якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-

вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i

пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных

каштоўнасцей, забараняюцца.

2. Пры выяўленнi дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку

iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая стварае пагрозу захаванню нерухомых

матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнаму асяроддзю i

зонам аховы), Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абавязана ў трохдзённы

тэрмiн з моманту выяўлення такой пагрозы выдаць юрыдычным i (або) фiзiчным

асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковыя для выканання

пiсьмовыя прадпiсаннi аб неабходнасцi змяненняў у iх дзейнасцi або аб поўнай яе

забароне.

3. Калi рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых,

мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на дарогах, прылеглых да нерухомых

матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зон iх аховы, або дзейнасць

камунiкацыйных лiнiй ствараюць пагрозу захаванню гэтых гiсторыка-культурных

каштоўнасцей або зонам iх аховы, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя

юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, у

валоданнi якiх знаходзяцца дарогi, камунiкацыйныя лiнii, абавязаны па

прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць або поўнасцю

спынiць рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i

дарожна-будаўнiчых машын на гэтых дарогах, абмежаваць або спынiць дзейнасць

камунiкацыйных лiнiй.

4. Калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя

прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або спынiць дзейнасць,

прадугледжаную пунктам 3 гэтага артыкула, яны павiнны ў парадку, устаноўленым

артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца

нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.

5. Пры выяўленнi гаспадарчай або iншай дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных

асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая прыводзiць да забруджання

паветранага цi воднага басейна i стварае пагрозу захаванню нерухомых

матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, вiнаватыя

юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi,

абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць

гэту дзейнасць, а пры немагчымасцi яе абмежавання павiнны ў парадку,

прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць кампенсацыю за шкоду, што

прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам

iх аховы.

6. Патрабаваннi прадпiсанняў аб неабходнасцi абмежавання дзейнасцi або аб

поўнай яе забароне пры адсутнасцi пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы могуць быць адменены

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або судом.

7. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых

вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца наступныя

мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей,

iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi - iх перамяшчэнне, а

таксама мерапрыемствы па забеспячэнню ўмоў, неабходных для захавання гэтых

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ, прадугледжаных часткай

першай гэтага пункта, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па

даследаванню i захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Артыкул 33. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей

дапускаецца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры ўмове

навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорыi гiсторыка-

культурных каштоўнасцей.

2. Рашэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца

Навукова-метадычнай радай.


Артыкул 34. Змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей


1. Змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей катэгорыi "А" забараняецца.

2. Змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей катэгорыi "Б" дапускаецца ў выпадку:

2.1. выяўлення больш поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi гэтых

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) навуковых звестак аб iх

адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях;

2.2. змянення самiх фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей пад уздзеяннем аб'ектыўных прычын.

3. У выпадку, прадугледжаным падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага артыкула,

змяненне эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

праводзiцца па рашэнню Навукова-метадычнай рады, а ў выпадку, прадугледжаным

падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага артыкула, - па рашэнню Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыi. Пры гэтым павiнна

забяспечвацца перыядычная максiмальна магчымая фiксацыя графiчнымi i тэхнiчнымi

сродкамi змянення адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей

гэтых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 35. Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей


1. Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне рухомых

матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца.

2. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi ў межах мiжнароднага культурнага

абмену i ў выпадку ўзброеных канфлiктаў.

3. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь.

4. Рухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя адпавядаюць крытэрыям, прадугледжаным

пунктам 1 артыкула 20 гэтага Закона, але не з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi

каштоўнасцямi, могуць быць вывезены за межы Рэспублiкi Беларусь у парадку,

устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Глава 7

АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ


Артыкул 36. Вiды навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя

выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i эталонах

фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя

i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы (далей - работы на гiсторыка-культурных

каштоўнасцях, калi не ўстаноўлена iншае).

2. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей (далей - навукова-даследчыя работы на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях), адносяцца:

2.1. археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) - комплекс

мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i

будаўнiчых работ;

2.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па

вывучэнню архiўных, бiблiяграфiчных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца

гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i

ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей

гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

3.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова

абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне гiсторыка-культурных

каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей -

абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

3.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да

гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку i па завяршэнню своечасова не

рэалiзаваных аўтарскiх задум;

3.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму

забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей з

прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае

пагаршэнне;

3.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi гiсторыка-

культурных каштоўнасцей да патрэб i асаблiвасцей тэхнiчнага ўтрымання;

3.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану

гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i

(або) эстэтычнае вырашэнне;

3.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных

каштоўнасцей ад пазнейшых дысанiруючых напластаванняў;

3.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i

агульнага кампазiцыйнага вырашэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным

комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей);

3.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану

i функцыянальных асаблiвасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем

частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей;

3.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму

аднаўленню страчаных фрагментаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх

адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.


Артыкул 37. Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работы па

распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-

аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi

з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-

аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях Мiнiстэрствам культуры

Рэспублiкi Беларусь выдаецца дазвол на правядзенне архiўна-бiблiяграфiчных

даследаванняў.

2. Дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за

выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой пункта 1 гэтага артыкула i

часткай другой гэтага пункта, выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi

Беларусь пасля ўзгаднення i зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-

даследчых работ або навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-

аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Дазвол на правядзенне археалагiчных даследаванняў выдаецца Мiнiстэрствам

культуры Рэспублiкi Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук

Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.

Дакументацыя археалагiчных даследаванняў захоўваецца ў архiве Нацыянальнай

акадэмii навук Беларусi.

3. Парадак выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных

каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

4. Дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi

афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках,

прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану

гiсторыка-культурных каштоўнасцей


Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-

культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага

абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, могуць выконвацца

на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi штодзённа або з iншай перыядычнасцю без

атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 39. Асобы, якiя дапускаюцца да выканання навукова-даследчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях


Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i

кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку

да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, дапускаюцца асобы, якiя

маюць пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42

гэтага Закона.
Артыкул 40. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях


1. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь

пасля разгляду заключэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням

кандыдатаў на iх атрыманне.

2. Заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на

атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях выдаюцца бясплатна:

2.1. Навукова-метадычнай радай - на права выканання навукова-даследчых работ

на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-

праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем правядзення археалагiчных

даследаванняў;

2.2. Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi - на права правядзення

археалагiчных даследаванняў.

3. Парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ

на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-

праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi

Беларусь.
Артыкул 41. Навуковыя кiраўнiкi
1. Пры выкананнi работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем

работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, на кожную гiсторыка-культурную

каштоўнасць назначаецца навуковы кiраўнiк.

2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва ходам работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях i распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на

выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях,

у тым лiку праводзiць аўтарскi нагляд за выкананнем гэтых работ, нясе

персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкiх i (або)

дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама за

навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў i iх рэалiзацыю.

3. Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры

Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi

навукова-даследчых устаноў на падставе адпаведнага заключэння Навукова-

метадычнай рады.

Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

катэгорыi "3" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi

Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-

даследчых устаноў.

4. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх абавязкаў i

функцый;

4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый;

4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый з

прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублiкi

Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай i

рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

4.4. iншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калi

навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi i функцыi.

5. Навуковы кiраўнiк у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

атрымлiвае плату за выкананне сваiх абавязкаў i функцый i кампенсацыю за

звязаныя з гэтым выдаткi за кошт юрыдычнай або (i) фiзiчнай асобы, у тым лiку

iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зацiкаўленай у выкананнi работ на гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 42. Асобы, якiя могуць быць дапушчаны да выканання навукова-

даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва

распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-

аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi


Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на

выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем,

могуць быць дапушчаны асобы, якiя не маюць пасведчання на права выканання

навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва

распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-

аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх

адпаведнай квалiфiкацыi, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.
Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях


1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых

работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работ у зонах аховы

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выходзяць за межы

патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых

работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, рэалiзацыя якой можа прывесцi да

iстотнага змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0",

"1", "2" цi да iх знiшчэння, страты цi знiкнення або да змянення ўмоў утрымання

i выкарыстання эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якая не адобрана Навукова-метадычнай радай,

узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях, не ўказанай у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-

культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкам навукова-праектнай

дакументацыi.

3. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi,

якiя з'яўляюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у

абавязковым парадку павiнны перадаваць бязвыплатна ў Банк звестак аб гiсторыка-

культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры

Рэспублiкi Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыi, якiя

датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных

каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей.

4. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама

пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-

праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з

iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi

Беларусь.


: docs -> texts
texts -> Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
texts -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I кабiнетам мiнiстраў украiны аб узаемадзеяннi ў галiне геадэзii
texts -> Памiж камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii I картаграфii пры савеце мiнiстраў рэспублiкi беларусь
texts -> Аб дружбе I супрацоўнiцтве памiж рэспублiкай беларусь I турэцкай рэспублiкай
texts -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы навакольнага асяроддзя
texts -> Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
texts -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi I пераадоленню
texts -> Мiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi I пераадоленнi
texts -> Памiж мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў I аховы навакольнага асяроддзя рэспублiкi беларусь I мiнiстэрствам навакольнага
texts -> Памiж урадам дзяржавы iзраiль I урадам рэспублiкi беларусь


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка