Лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы.
2 варыянт.
-
Як называецца раздзел навукі пра мову , які вывучае словы , іх лексічнае значэнне?
а) фанетыка
б) лексіка.
в) сінтаксіс
-
Запішыце беларускія назвы месяцаў.
-
Якое значэнне мае ў беларускай мове слова плот?
а) бярвенне , звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе,
б) загарадзь, паркан, забор.
-
Як перакласці на рускую мову слова паверх?
а) крыша, б) этаж, в) верхушка.
-
Закончыце выказванне.
Лексічнае значэнне – гэта тое, што слова ...............
-
Якія словы не маюць лексічнага значэння?
а) радзіма, б) каля, в) думаць, г) пра.
-
Якія словы абазначаюць з’явы прыроды ?
а) маланка, б) вавёрка, в) дождж, г) суніцы.
-
Якія словы абазначаюць прафесіі чалавека?
а) доктар, б) жартаўнік, в) шафёр, г) гарэза.
-
Адзначце словы ,якія называюць прыметы жывых істот.
а) прыгажуня, б) магутны, в) волат, г) прыгожы.
10 . Адзначце словы ,якія называюць дзеянні жывёл.
а) лазіць, б) бегчы, в) разважаць, г) выць.
-
Знайдзіце чацвёртае “лішняе” слова ў кожным радку
а) маліны, рамонак, чарніцы, суніцы.
б) дзьмухавец, ружа, галінка, званочак.
в) кубак, шафа, талерка, сподачак.
-
Як называюцца словы, што маюць некалькі значэнняў?
а) сінанімічныя, б) мнагазначныя.
-
Якое з наступных значэнняў слова хлеб выяўляецца ў сказе : Прыемна пахла цёплым хлебам ?
а) выпечаны з мукі прадукт харчавання,
б) зрне, якое мелецца на муку,
в) жыта, пшаніца на корані,
г) сродкі існавання , заробак.
-
Якое значэнне слова грамата выяўляецца ў сказе :Мяне пачалі настойліва вучыць нотнай грамаце?
а) уменне чытаць і пісаць,
б) пачатковыя звесткі з якой- небудзь галіны ведаў,
в) афіцыйны дакумент , які пацвярджае нешта.
-
У якім сказе слова дапытлівы мае значэнне “цікаўны, праніклівы ”?
а) Я адчуў на сабе дапытлівы позірк.
б) Вучань быў дапытлівы, імкнуўся ўсё зразумець.
Поделитесь с Вашими друзьями: |