ЗАКОНЫ піянераў:
«ЗАКОН ЧЭСЦІ»
Піянер беражэ сваё добрае імя, годнасць сваёй арганізацыі.
«ЗАКОН СЛОВА»
Слова піянера не разыходзіцца са справай.
«ЗАКОН КЛОПАТУ»
Піянер клапоціцца пра тых, каму патрэбна дапамога.
«ЗАКОН ГАСПАДАРА»
Піянер – гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай адносіцца да працы, беражлівы, умее зарабляць грошы, ведае ім кошт.
«ЗАКОН ДРУЖБЫ»
Піянер – верны сябар, паважае думкі таварышаў.
Каляндар
традыцыйных піянерскіх спраў
1 верасня – дзень ведаў
13 верасня – дзень БРПА
Лістапад – прыём у акцябраты
8 лютага – Дзень патрыёта
23 лютага – дзень Абаронцы айчыны. Аперацыя “Ветэран жыве побач”. Ваенна – спатрыўная гульня “Зарніца”
Люты – верасень -краязнаўчыя акцыі
15 сакавіка – дзень Канстытуцыі
Красавік – верасень – экалагічныя акцыі
4-9 мая – дзень Перамогі. Вахта Памяці
19 мая – дзень піянерскай дружбы. Прыём у піянеры
Чэрвень – піянерскі лагер
3 ліпеня -Дзень Незалежнасці Беларусі
20 чэрвеня – дзень піянерскага кастра
Правілы акцябрат
-
Акцябраты – будучыя піянеры.
-
Толькі тых, хто любіць працу, называюць акцябратамі.
-
Акцябраты – праўдзівыя і смелыя, лоўкія і умелыя.
-
Акцябраты – дружныя рабяты,чытаюць і малююць, іграюць і пяюць, вельмі весела жывуць.
Урачыстае абяцанне акцябрат
-
Быць верным нашчадкам піянерскіх традыцый.
-
Не пакідаць у бядзе таварышаў.
-
Дапамагаць тым, каму гэта патрэбна.
-
Быць чулым і спагадлівым,
-
прыносіць карысць сваёй сям’і, школе, гораду і Радзіме.
-
Берагчы традыцыі і культуру свайго народа.
-
Быць сумленнымі і справядлівымі.
Сімвалы БРПА
Піянерскае знамя – сімвал чэсці і сувязі членаў арганізацыі, вернасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.
Піянерскі гальштук - чырвонага колеру. Сімвал сувязі кожнага піянера са справамі сваёй арганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць. На гальштуку па чарзе дабаўляюцца тры каляровых канта ( зялёны, сіні, белы), якія адпавядаюцбь тром рангам (даследчык, выпрабавальнік, інструктар), і вызначаюць дасягненні піянера.
Піянерскі значок -тры языкі полымя, злучаныя ў адзін, як сімвал адзінства дзяцей, падлеткаў і дарослых. Аснова полымя – белы квадрат – сімвалізіруе адкрытасць і чысціню жаданняў і імкненняў БРПА.
Салют – гэта жэст – сімвал, асаблівае піянерскае прывітанне: пяць сжатых у ладонь пальцаў правай рукі – “я, як і мае сябры”, адкрытая далонь – “адкрыты і праўдзівы ў сваіх справах”, паднятая рука – “імкнуся стаць лепшым”.
Піянерскія атрыбуты
Барабан- атрыбут для падачы сігналаў, для суправаджэння строю, у час лінеек, сходаў, паходаў.
Горн – атрыбут для падачы сігналаў, суправаджэння рытуалаў.
Дэвіз піянераў:
-Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!
Адказ:
-Заўсёды гатовы!
Праграмы дзейнасці БРПА
“Спадчына”
праграма захавання і адраджэння нацыянальных культурных традыцый праз краязнаўчую, турыстычную і экалагічную дзейнасць.
Дзіцячы Ордэн Міласэрнасці” (ДОМ)
праграма работы з людзьмі, якім патрэбна дапамога.
“Акцябраты”
Праграма работы з вучнямі пачатковых класаў.
Поделитесь с Вашими друзьями: |