Завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых І зернебабовых



Дата канвертавання15.05.2016
Памер19.1 Kb.
ЗАВЯРШЫЛІ СЯЎБУ РАННІХ ЯРАВЫХ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ

Па стану на ранак 2 мая сельгаспрадпрыемствамі раёна было пасеяна 10155 гектараў, ці 47,28 працэнта яравых культур.


У ЗП “Штотц Агра – Сервіс” пасеялі 640 гектараў (43 працэнты ад запланаванага), у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 1584 гектары (41 працэнт), у філіяле ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ - Холдынг» — СВК «Першамайскі» — 900 гектараў (52 працэнты), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 1837 гектараў (42 працэнты), у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 606 гектараў (53 працэнты), у РДУП “Шыпяны – АСК” — 948 гектараў (44 працэнты), у РСУП “Пятровічы” — 645 гектараў (36 працэнтаў), у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 2180 гектараў (57 працэнтаў), у ПСУП “Смалявічы – Сузон” — 555 гектараў (52 працэнты), у НПЦ НАН Беларусі — 60 гектараў (100 працэнтаў).
На ўказаную дату ўжо завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых такія гаспадаркі, як ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (190 гектараў, ці 100 працэнтаў), ПСУП “Азярыцкі – Агра” (1240 гектараў, ці 100,8 працэнта), СВК “Першамайскі” (475 гектараў, ці 105,6 працэнта), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (536 гектараў, ці 130,7 працэнта), РСУП “Пятровічы” (630 гектараў, ці 100 працэнтаў), ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (1650 гектараў, ці 100 працэнтаў), ПСУП “Смалявічы –Сузон” (555 гектараў, ці 100,9 працэнта), НПЦ НАН Беларусі (60 гектараў, ці 100 працэнтаў). У ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” было пасеяна 78,73 працэнта ранніх яравых зерневых і зернебабовых, у РДУП “Шыпяны – АСК” — 91,89 працэнта. У цэлым па раёне па стану на ранак 2 мая было пасеяна 98,25 ранніх яравых зерневых і зернебабовых.
У гэтым годзе аграрыі Смалявіччыны плануюць пасеяць 8500 гектараў кукурузы, з якіх 3400 гектараў — на зерне, 5100 гектараў — на сілас. Сяўбу “царыцы палёў” на зерне ўжо пачалі пяць гаспадарак. Па стану на ранак 2 мая гэтай культурай было засеяна 1015 гектараў, ці 30 працэнтаў ад запланаванага на зерне. На ЗП “Штотц Агра – Сервіс” было пасеяна 450 гектараў (58 працэнтаў), у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 150 гектараў (35 працэнтаў), у СВК “Першамайскі” — 20 гектараў (6,3 працэнта), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 138 гектараў (22 працэнты), у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 257 гектараў (51 працэнт).
Дзве гаспадаркі вялі сяўбу яравога рапсу. У СВК “Першамайскі” яго пасеялі на плошчы ў 185 гектараў (план — 100 гектараў), у РДУП “Шыпяны – АСК” — на плошчы ў 75 гектараў пры плане ў 100 гектараў.
Паралельна вядзецца падсеў шматгадовых траў. Гэтую працу ў раёне запланавана выканаць на плошчы 2115 гектараў. Ужо падсеяны 991 гектар, ці 47 працэнтаў.
Таксама запланавана правесці перазалужэнне палепшаных лугапашавых угоддзяў на плошчы 2626 гектараў. Гэтую працу ўжо пачалі ў РСУП “Пятровічы”, дзе перазалужылі 45 гектараў.
Акрамя таго, вядзецца падкормка азімых, сенакосаў і пашаў, працягваецца вываз і ўнясенне арганікі пад яравую сяўбу.

«КС»
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка