Словы-паразіты – гэта “лішнія” або “дзяжурныя” словы: значыць, ну, так, праўда, гэта самае, як той казаў, зразумела, скажам….
У ролі “моўных паразітаў” могуць выступаць:
гукі (э-ээ, а-аа, м-мм);
часціцы (ну-у, вось, так);
знамянальныя словы: займеннікі, прыслоўі, дзеясловы і г.д. (разумееш, слухай, карацей, верагодна, падобна);
спалучэнні словаў (уласна кажучы, гэта самае, так бы мовіць).
Прычыны ўжывання:
Бедны слоўнікавы запас;
Дрэннае валоданне тэмай гутаркі;
Дрэннае веданне фактычнага матэрыялу;
Нізкая хуткасць мыслення;
Хваляванне, спешка.
Любое слова ці выраз можа стаць паразітам, калі пачынае ўжывацца рэгулярна і механічна і не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі.
ЗАДАННІ
Знайдзіце, калі ласка, словы і гукі-паразіты ў наступных фразах:
“Пане дабрудзею, тваё бабскае дзела – маўчаць! Я, собственно, вось-цо-да, спрытны – тонка панімаю, што і як раблю”.
“Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства”.
“Мы, значыцца, доўга заплюшчвалі вочы на э-ээ… праблему з, так бы мовіць, тваім навучаннем, вось… але больш, мякка кажучы, рабіць гэтага не будзем”.
“Мы, прабачце, тут бяром, бачыце, нават больш, скажам так, з таго, што трэба…”
“Ну што, будзем, гэта самае, маўчаць ці адказваць?”
Карацей, набыў я нарэшце квіток на сайце, але, блін, на самалёт спазніўся.
7. Вапшчэ я ў шоку – даляр расце так хутка, а ў падарожжа выправіцца ўсё роўна ахвота.