Зямля і неба Фердынанда



Дата канвертавання15.05.2016
Памер25.02 Kb.
Юбiлейны пленэр…
Напрыканцы мая ў Багданаве ў пяты раз ладзіўся Рэгіянальны пленэр юных мастакоў-пейзажыстаў “Зямля і неба Фердынанда”, прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака.

У юбілейным пленэры прынялі ўдзел больш за 40 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі з нашага раёна. Яго арганізатары – раённае аддзяленне грамадскай арганізацыі “Польска Мацеж Школьна” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – паклапаціліся, каб гэта творчая імпрэза стала для пачынаючых мастакоў надзвычай запамінальнай.

Па-першае, сёлета ў пленэру з’явіўся ўласны лагатып-эмблема, распрацаваны настаўніцай Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталляй Варановіч. Па-другое, упершыню ў ім прыняла ўдзел дэлегацыя з гімназіі імя Ф. Рушчыца ў Рудаміне (Літва). Была і яшчэ адна адметнасць. Далёка не кожнаму, нават больш прадстаўнічаму конкурсу, пашчасціць, каб журы ўзначальваў Генеральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.  Уладзімір Іванавіч прыняў запрашэнне арганізатараў і прыехаў у Багданаў.

Згодна з палажэннем пленэру, у яго ёсць завочны і вочны туры. Сярод работ, дасланых на завочны тур, былі выдзелены тры лепшыя. У вочным туры ацэньваліся творы, напісаныя непасрэдна ў дзень пленэру. Надвор’е спрыяла творчаму конкурсу і як бы натхняла юных мастакоў. Было ўсё: сакавітая зеляніна траў і дрэў, майская квецень, шчодрае веснавое сонца і бясконцыя аблокі. Маляўнічыя навакольныя пейзажы знайшлі адлюстраванне ў конкурсных работах.

Першае месца журы прысудзіла выхаванцы Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Яне Кірвасы (выкладчыца Вольга Прыёмка).  Другое месца падзялілі Алеся Загорская з СШ № 1 г. Валожына (выкладчыца Юлія Гісіч) і Юсціна Акулевіч з Літвы (выкладчыца Рэната Утоўка).  Трэцяе месца прысуджана работам Надзеі Руты з Дорскага філіяла Валожынскай ДШМ (Вольга Харлінская), Яне Бітэль з Вішнеўскай ДШМ (Наталля Варановіч) і Гітане Цыбульскайтэ (Рэната Утоўка).

Першага месца ў завочным туры ўдастоена работа Кацярыны Буйлавай з Валожынскай ДШМ (Вольга Прыёмка), другога – Міхаіла Францкевіча з Вілейскай дзіцячай школы мастатцтваў (Сяргей Гарачаў), трэцяга – Таццяны Бяззубенкі з Івянецкай ДШМ (Леанарда Капуста).

Прыз глядацкіх сімпатый заслужылі работы Гітаны Цыбульскайтэ з Літвы і Кацярыны Навіцкай з Валожына. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і памятныя сувеніры, пераможцы – дыпломы і падарункі.

Лепшыя работы ўдзельнікаў пленэру будуць прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі, якая будзе арганізавана ў снежні бягучага года і прымеркавана да 145-годдзя з дня нараджэння Ф. Рушчыца.

Акрамя непасрэдна творчага іспыту ў праграме пленэру было наведванне сямейных могілак Рушчыцаў у Багданаве, дзе ўдзельнікі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць мастака. У мясцовым касцёле святога Міхаіла Архангела ксёндз Ігар Лашук адслужыў памінальную імшу і заклікаў захоўваць памяць пра вялікіх землякоў, быць дастойнымі іх пераемнікамі.

Па словах дырэктара гімназіі імя Ф. Рушчыца Жанеты Янкоўскай, “знаходжанне на радзіме Ф. Рушчыца мае вялікае значэнне для разумення яго творчасці і значна наблізіла нас да асобы гэтага знакамітага мастака, які так многа зрабіў для мастацтва і для нашай Вільні…”



У заключным слове старшыня журы Уладзімір Пракапцоў падзяліўся ўражаннямі і адзначыў, што некаторыя работы і малюнкамі назваць складана, настолькі яны высокамастацкія па ідэі і ўвасабленні. А такая ацэнка дарагога каштуе!

Наталля ШТЭЙНЕР
Каталог: file
file -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
file -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
file -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
file -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
file -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
file -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
file -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
file -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
file -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал